Мова99

Гавары правільна: дагляд і надгляд

Гэтую памылку мне як рэдактару даводзілася правіць тысячу, а мо і пяць тысяч разоў. І аўтары «Нашай Нівы», і журналісты іншых выданняў працягваюць блытаць словы «догляд» і «надгляд».

Гэта выклікана ўплывам расейскай мовы. Па-расейску «досмотр» пачынаецца з «д», вось і пішуць аўтаматычна…

Між тым расейскае слова «досмотр» адпавядае беларускаму «надгляд». Правяраць, аглядаць — значыць «надглядаць». А вось словы «дагляд», «догляд» маюць зусім іншае значэнне: клопат, увага. Глядзяць, даглядаюць дзіця, старога.

Ёсць яшчэ словы «прыгляд» (не пакідайце клункаў без прыгляду), «агляд» (доктарскі ці конкурс-агляд), «падгляд» (пчол). З імі памылкі рэдкія. А вось слова «надгляд» некультурна забытае.

«Добры дзень! Мытня Беларусі! Падрыхтуйце рэчы для мытнага надгляду!» Так павінны звяртацца мытнікі да падарожнікаў. І так павінны пісаць журналісты: «На футбольным стадыёне трэба ўсіх надгледзець. А калі нейкі адмарозак ўсё падарве?».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС17

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі крымінальнік з забаронай на ўезд у Расію ламануўся на фронт. Але на мяжы яго арыштавалі і зноў пасадзілі3

Трамп пацвердзіў планы сустрэцца з Кім Чэн Ынам6

Дзяўчына зрабіла для сяброў на вяселле дыван з беларускіх грошай ФОТЫ4

У месцы, адкуль пачынаўся Гомель, пачалі ставіць помнік расійскаму фельдмаршалу11

Frontex: Тунэлі мігрантаў на беларускай мяжы будуюцца з ведама і пры падтрымцы ўладаў Беларусі9

У крыві японскіх супердоўгажыхароў знайшлі незвычайныя клеткі2

Беларускія турысты знайшлі ў гарах Казахстана чалавечыя парэшткі

Рыхтуюць пад'ём да месца магчымай гібелі беларускіх альпіністаў у Кыргызстане

Ездзілі летам да бабулі ў вёску? Конкурс «Вікі любіць вёскі» збірае любыя здымкі 23 тысяч мястэчак, вёсак і хутароў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС17

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць