Культура1414

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паставіць не беларускую драматургію і не на беларускай мове

РТБД 20 жніўня адкрывае свой юбілейны XXXV тэатральны сезон. Першай прэм’ерай у ім стане спектакль «Маленькія трагедыі» паводле Аляксандра Пушкіна.

Фота: rtbd.by

Пастаноўку на рускай мове рыхтуе дырэктарка і рэжысёрка тэатра Святлана Навуменка, а сама прэм’ера запланавана на снежань 2026 года.

«Маленькія трагедыі» — гэта жамчужына драматургіі. Таму зварот да гэтага твора для нас не толькі пэўны досвед, але і сур’ёзны выклік. І мы жадаем узяць гэту вышыню…» — кажа Святлана Навуменка пра прэм’еру.

Навіна выклікала хвалю абурэння і расчаравання ў сацыяльных сетках. Карыстальнікі адзначаюць, што тэатр страчвае сваю галоўную адметнасць і моўную прастору, а таксама задаюцца пытаннем, чаму на сцэне Тэатра беларускай драматургіі робіцца акцэнт на рускую класіку.

РТБД доўгія гады заставаўся адным з трох дзяржаўных тэатраў краіны (разам з Купалаўскім у Мінску і Коласаўскім у Віцебску), дзе ўсе спектаклі ішлі выключна па-беларуску.

З 2020 года склад трупы значна абнавіўся — звольнена каля паловы акцёраў і ранейшае кіраўніцтва.


Каментары14

  • зла тая РыБка
    20.08.2026
    забілі апошні тэатр
  • Вынікі беларушчыны
    20.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    20.08.2026
    Ну я захапіў некалькі спектакляў з Нью-Ёорка і глядзеў іх галоўным чынам у запісу. Квіткі купляў за даляры, Але праграма дасылала РНТБ беларускія рублі.
    Я бадзеў ад такой магчымасці глядець і слухаць, дый карыстацца роднай мовай.
    Як раз вучыўся тады на расіскіх курсах Драматeргия і скончыў два курса. Пачаў пісаць свае пьесы і нават дасылаў РНТБ. Даваў спасылкі на Амазон, дзе были и ёсць зараз мае пьесы. Тэатар плакаўся, што набыць з Амазон не можа і прасіў даслаць ДЛЯ АРХИВА. Я разумеў, што калі дзеля архіву, то КДБ не чытае такіе емейлы і пьесы. Некалькі іх даслаў. Радня ўсё ж - РНТБ і КДБ.

    У минулым 2025 гаду ў сераду мае сустрэчы з спектаклямі РНТБ скончыліся разам з он лайн спектаклямі. Тэатр адказаў, маўляў, часова, але яшчэ з савейкіх часоў я ведаю, што часова гэта на некалькі тысячагоддзяў даўжэй вечнасці.

    Вось так, да таго Постановления от 1957 с которого началось уничтожение белорусского языка на Беларуси тогдашними коммунистами БССР, с 1995 года унічтожает мову верный ленінец Александр Грігорьевіч Лукашенко. Наверное добъет. І стане героям незалежнай суверэннай Рэспублікі Беалрусь.

    Дзякуй Богу я захапіў тут у Нью_Ёрку візіт Коласаўскага тэатру з Віцебска. Як яны там на Бацькаўшчыне? Хоць родную мову паслухаў. А мова як зараз на Віцебшчыне?

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць