Ля Опернага тэатра граблі прадстаўнікі камуністаў, Белай Русі і БРСМ.
Рыштунак для Яго Вялікасці Суботніка.
Суботнік у Генеральным Штабе Узброеных сіл прайшоў у традыцыйным вайсковым фармаце.
Белсаюздрук таксама на суботніку — на працоўным месцы.
За Акадэміяй МУС замацавана тэрыторыя каля помніка міліцыянтам, што загінулі. Плітку мылі нават з пенай.
Член працоўнага атрада БРСМ.
Камуністычная партыя Беларусі вывела на суботнік самых актыўных сяброў.
Класічны кадр з беларускіх суботнікаў.
Дошку гонару таксама трэба час ад часу парадкаваць.
На перапынку.
Марат Казей назірае, як працуюць актывісты БРСМ.
Мінск, 20 красавіка. Так — гэта ўсё яшчэ снег.
Перакур.
Гэтую персону прыцягнуць да суботніка аказалася не проста.
Прыбіралі тэрыторыю і ля нашага Песняра.
Па такой тэхналогіі ачышчаюць каваны плот ля парка Янкі Купалы.
Праспект Пераможцаў.
Праспект Незалежнасці.
Станцыя метро «Кастрычніцкая».
Набярэжная Свіслачы — пасля працоўных подзвігаў можна падумаць і пра іншыя.
Паводле афіцыйных заяваў, удзел у суботніку ў Беларусі ўзялі больш за 3 млн чалавек, у Мінску — 635 тысяч. Ужо зароблены, паводле БелТА, 53 млрд рублёў! Як гэта было ў Мінску, у фотарэпартажы «Нашай Нівы».
Увогуле, суботнікі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ішлі ўвесь красавік — на прадпрыемствах, мясцовыя, раённыя і абласныя. «Агульнарэспубліканскі» суботнік прайшоў у краіне 20 красавіка.
Суботнікі — гэта савецкая традыцыя. У большасці краін Еўропы кожны пасля зімы прыбірае зямлю ці пляц, які яму належыць. Талокі ж звычайна ладзіліся для выканання цяжкіх прац, якія не пад сілу адной сям'і.
У СССР традыцыя бясплатнай працы на суботніках была ўведзена ў працэсе абагулення ўласнасці.