Аўто1010

Палякі адраджаюць марку аўтамабіляў Syrena

Купэ Syrena Sport будзе выпускацца на платформе Nissan 370Z.

Польшча не належыць да лідараў сусветнай аўтамабільнай індустрыі. Хаця ў Польшчы штогод выпускаецца 837 тысяч аўтамабіляў (для параўнання: у Беларусі — 24 тысячы аўто ў год, а ва Украіне — 104 тысячы), гэта пераважна зборка аўтамабіляў па ліцэнзіі.

У другой палове ХХ ст. самым вядомым польскім брэндам быў «Паланэз». А вось адной з самых стылёвых была Syrena (у перакладзе з польскай — «Русалка»). Гэты аўтамабіль выпускалі на заводзе FSO (Фабрыка самаходаў асабовых). Сёння палякі задумалі адрадзіць гэтую марку.

«Сірэнаў» усяго было выпушчана 512 тысяч. На выгляд яна была нечым сярэднім паміж ЗАЗ-965 і Масквічом-402. Цікава, што «Сірэну» спачатку планавалі выпускаць з драўляным кузавам або, прынамсі з дахам (у Польшчы тады быў дэфіцыт металу), але падчас выпрабаванняў выявілася, што драўляная машына пры любой аварыі разлятаецца ў друзкі, а кіроўца гіне. Таму «Сірэну» выпускалі металічнай. На польскім рынку «Сірэна» канкуравала з іншымі масавымі аўтамабілямі.

Цяпер палякі хочуць адрадзіць не гэты «народны» аўтамабіль, што меў рухавік 0,69 л і магутнасць 22 конскія сілы. Ажыць мае яго версія «Сірэна Спорт». Яна ніколі не выпускалася, але, тым не менш, стала легендай польскага аўтамабілебудавання. Гэта было двухдзвернае купэ з рухавіком магутнасцю 35 конскіх сілаў. Гэты аўтамабіль вылучаўся вельмі элегантным дызайнам, падобным да Ferrari 410 Superamerika 1958 года.

Вядома, новая «Сірэна Спорт» запазычыла ад старой толькі назву і легенду. Хоць дызайн у яе самабытны, платформа ў навінкі не свая — ад Nissan 370Z. Над выглядам новага Syrena Sport працаваў дызайнер Павло Буркацкі, які распрацоўваў аблічча польскага суперкара Arrinera.

Вядома, навінка не знаходзіцца на тым жа ўзроўні, што і Arrinera, але і з моццу ў Syrena Sport усё ў парадку. Пад капотам знаходзіцца 3,7-літровы бензінавы рухавік V6 магутнасцю 330 конскіх сілаў Аналагічны рухавік з турбінай развівае 450 конскіх сілаў.

Разгон да сотні ў новага польскага купэ зойме 4,5 секунды. Максімальная хуткасць складзе 290 км/г. Пасля таго як першы экземпляр Syrena Sport будзе цалкам гатовы да эксплуатацыі, кампанія пачне прыём заказаў на мадэль.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць