Ferrari 458 Italia — машына 2009 года, але ўсё яшчэ захапляе.

Ferrari 458 Italia — машына 2009 года, але ўсё яшчэ захапляе.

Chrysler 300C і Jeep Grand Cherokee. Амерыканскія аўтамабілі камфортныя і прасторныя. Аднак у Беларусі амерыканцаў набываюць рэдка.

Chrysler 300C і Jeep Grand Cherokee. Амерыканскія аўтамабілі камфортныя і прасторныя. Аднак у Беларусі амерыканцаў набываюць рэдка.

Стэнд Запарожскага аўтазавода. ЗАЗ Vida — «Запарожац» у кузаве Chevrolet Aveo. Гэты аўтамабіль можа выдзеліцца сярод іншых бадай што цаною 13 тысячаў даляраў.

Стэнд Запарожскага аўтазавода. ЗАЗ Vida — «Запарожац» у кузаве Chevrolet Aveo. Гэты аўтамабіль можа выдзеліцца сярод іншых бадай што цаною 13 тысячаў даляраў.

Geely SC7 ад барысаўскага «БелДжы». На Мотаршоў адбылася і прэзентацыя красовера Geely EX7, які на «БелДжы» пачнуць збіраць у канцы лета. За Geely EX7 у мінімальнай камплектацыі папросяць 20 тысячаў даляраў.

Уседарожнік «Дзвіна» на пнеўматыках звышнізкага ціску ад «БелГАЗаўтасэрвіса» папулярны не менш за Ferrari. Асабліва аўтамабіль падабаецца дзецям.

Уседарожнік «Дзвіна» на пнеўматыках звышнізкага ціску ад «БелГАЗаўтасэрвіса» папулярны не менш за Ferrari. Асабліва аўтамабіль падабаецца дзецям.

Вайсковы аркестр на адкрыцці Мотаршоў-2013.

Вайсковы аркестр на адкрыцці Мотаршоў-2013.

Стэнд «Лады» не карыстаецца папулярнасцю.

Стэнд «Лады» не карыстаецца папулярнасцю.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця выставы адбылася ля стэнда кампаніі Nissan.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця выставы адбылася ля стэнда кампаніі Nissan.

На Мотаршоў-2013 прыехалі легендарныя італьянскія спорткары Maserati Gran Turismo Turbo i Maserati Quattroporte.

На Мотаршоў-2013 прыехалі легендарныя італьянскія спорткары Maserati Gran Turismo Turbo i Maserati Quattroporte.

Polaris — багі, квадрацыклы і снегаходы для экстрэмальнага адпачынку.

Polaris — багі, квадрацыклы і снегаходы для экстрэмальнага адпачынку.

Audi R8 Spider з рухавіком V10 — нямецкі суперкар Тоні Старка з фільма «Жалезны Чалавек».

Audi R8 Spider з рухавіком V10 — нямецкі суперкар Тоні Старка з фільма «Жалезны Чалавек».

Стэнд кампаніі Audi.

Стэнд кампаніі Audi.

Стэнд Skoda.

Стэнд Skoda.

Hyundai рыхтуецца да прэзентацыі свайго новага седана прэміум-класа Equus.

Hyundai рыхтуецца да прэзентацыі свайго новага седана прэміум-класа Equus.

Стэнд Hyundai быў адным з самых буйных на Мотаршоў — карэйскі аўтагігант бачыць вялікі патэнцыял у беларускім рынку.

Стэнд Hyundai быў адным з самых буйных на Мотаршоў — карэйскі аўтагігант бачыць вялікі патэнцыял у беларускім рынку.

Урачыстае адкрыццё.

Урачыстае адкрыццё.

Марку Hyundai падтрымлівалі дзяўчаты футурыстычнага выгляду.

Марку Hyundai падтрымлівалі дзяўчаты футурыстычнага выгляду.

Dodge Journey, Chrysler 300C і Jeep Grand Cherokee.

Dodge Journey, Chrysler 300C і Jeep Grand Cherokee.

Вайсковы аркестр на адкрыцці Мотаршоў-2013.

Вайсковы аркестр на адкрыцці Мотаршоў-2013.

Land Rover не толькі выставіў легендарных брытанцаў з выдатнай праходнасцю, але і ўладкаваў перад «Мінск-Арэнай» пляцоўку для экстрэмальнага тэст-драйву.

Land Rover не толькі выставіў легендарных брытанцаў з выдатнай праходнасцю, але і ўладкаваў перад «Мінск-Арэнай» пляцоўку для экстрэмальнага тэст-драйву.

Шведская Volvo заўсёды славілася тэхналогіямі бяспекі. На мадэлі V40 можна ўбачыць надзіманую падушку бяспекі, якая разгортваецца пры сутыкненні аўтамабіля з пешаходам.

Шведская Volvo заўсёды славілася тэхналогіямі бяспекі. На мадэлі V40 можна ўбачыць надзіманую падушку бяспекі, якая разгортваецца пры сутыкненні аўтамабіля з пешаходам.

Сёння ў «Мінск-Арэне» адкрылася аўтамабільная выстава «Мотаршоў-2013». «Мотаршоў» ладзіцца ў Мінску пачынаючы з 2000 года. Штогод колькасць удзельнікаў і аўтамабільная экспазіцыя павялічваліся, і сёлета на выставе публіцы прадставілі каля 150 аўтамабіляў 27 аўтавытворцаў.

«Мотаршоў» хоць і ёсць самай буйной аўтавыставай Беларусі, аднак усё ж гэта не Жэнеўскі аўтасалон ці штогадовая аўтавыстава ў амерыканскім Дэтройце. На «Мотаршоў» аўтабрэнды не вязуць супер- і канцэпт-кары для дэманстрацыі аўтатэхналогій будучыні, а сусветна вядомыя цюнінг-атэлье не рыхтуюць свае «зараджаныя» версіі папулярных аўтамабіляў. «Мотаршоў» выглядае хутчэй як вялікі аўтакірмаш, дзе пад адным дахам афіцыйныя дылеры прадстаўляюць наяўныя ў іх асартыменце аўтамабілі.
Прычым у гэтым годзе ў выставе не бяруць удзел такія «народныя» маркі, як Fiat, Toyota, Honda, Renault, хоць іх прадстаўніцтвы і ёсць у Беларусі. Не знойдуць наведвальнікі і аўтамабілі Mercedes-Benz і Porsche.
На аўтавыставах звычайныя гледачы спадзяюцца знайсці нешта незвычайнае — аўтамабілі, якія рэдка сустрэнеш на вуліцы. Ёсць такія і на «Мотаршоў». Так БПС-Банк прывёз на свой стэнд сапраўднага італьянскага «огера» — суперкар Ferrari 458 Italia.
Аўтамабіль выклікае цікавасць гледачоў, хоць «навінкай» аўтапрома яго назваць цяжка: мадэль 458 вырабляецца з 2009 года.
Нашмат навейшы італьянец на «Мотаршоў» — чатырохдзверны седан Quattroporte шостага пакалення ад італьянскага вытворцы суперкараў Maserati.
Мадэль 2013 года камплектуецца 8-цыліндравымV-абразным рухавіком аб’ёмам 3,8 літра, які развівае магутнасць у 530 конскіх сілаў і разганяе «сямейны» спорткар да 100 км/г за 4,7 секунды. Цана на Maserati Quattroporte складае каля 150 тысячаў даляраў.
Яшчэ адзін свежы спорткар «Мотаршоў» прыбыў не з сонечнай Італіі, а з Туманнага Альбіёна. Jaguar F-type — мадэль, якая яшчэ не паступіла ў продаж нават на радзіме. Двухмясцовы родстар з адкідным дахам, вытанчаным дызайнам і пачатковай цаной 60 тысячаў фунтаў так і прыцягвае цікаўны позіркі.

Таксама можна ўбачыць жыўцом знакаміты і прыгожы родстар Audi R8 Spider. Нямецкі суперкар добра знаёмы аматарам гульні Need For Speed і фільма «Жалезны чалавек», але ў Беларусі яго не ўбачыш кожны дзень.

У гэтым годзе на «Мотаршоў» анансавана і рэкордная колькасць прэм’ер ад аўтабрэндаў — іх на выставе ажно 37.
Найбольш актыўнымі ў прэзентацыі новых і абноўленых мадэляў стала карэйская Hyundai, якая правядзе беларускую прэзентацыю пяці аўтамабіляў: Hyundai Genesis, Hyundai Genesis Coupe, Hyundai Veloster, Hyundai Equus, Hyundai Grandeur.
Нямецкія маркі выступілі па стандартнай праграме: «баварцы» паказалі навінкі BMW 3 і 5 серыі з постфіксам GT, а Audi акрамя R8 прывезла і Audi A3 Sedan, які пачнуць прадаваць толькі ўлетку.

Аднак не менш увагі прыцягнута і да брэндаў не так вядомых, як Audi і BMW. Так, на стэндзе рэдкай у Беларусі маркі MG адбылася прэм’ера аўтамабіляў MG 3 Xross і MG 5, якія рэдка сустрэнеш на нашых дарогах, і мікракрасовера Mini Paceman папулярнай у апошні час сярод маладых беларусаў англійскай маркі Mini.

Дастаткова шырока прадстаўлены на «Моторшоў-2013» і кітайскі аўтапрам, да прадуктаў якога беларусы ставяцца скептычна і працягваюць параўноўваюць іх з расійскімі аўтамабілямі не на карысць першых. Аднак гэта не адмяняе таго, што на дарогах Беларусі з’яўляецца ўсё больш новых кітайскіх аўтамабіляў, якія набываюць замест падтрыманых «еўрапейцаў».

Аўтадылеры прадставілі на «Мотаршоў» мінулагодні пярэднепрывадны гарадскі красовер Great Wall Haval M4. Яны прадаюцца ў Беларусі ў камплектацыі Luxury і Super Luxury па цане 18 і 29 тысячаў даляраў адпаведна.

Можна знайсці і навінку ад «беларускіх кітайцаў», праўда, будучую — чарговы красовер Geely EX7. Яе плануюць неўзабаве пачаць збіраць на заводзе кампаніі «БелДжы» у Барысаве.
EX7 будзе камплектавацца 2- ці 2,4-літровым рухавіком і механічнай ці аўтаматычнай КПП. Мадэль не новая — яе прэзентавалі яшчэ ў 2009 годзе. Прадстаўнік кампаніі «БелДжы» певедаміў, што аўтамабіль у базавай камплектацыі будзе каштаваць каля 20 тысячаў даляраў. Пакуль што барысаўскі «БелДжы» вырабляе толькі адну мадэль — седан SC7, які прадаецца ў Беларусі за 13 тысячаў даляраў.
На «Мотаршоў» варта схадзіць тым, хто выбірае сабе новы аўтамабіль.
Адмыслова для наведвальнікаў выставы некаторыя аўтадылеры падрыхтавалі прыемныя бонусы. Skoda, Nissan i Opel прапанавалі зніжкі, Mitsubishi — бясплатнае ТА цягам трох гадоў.
Аднак цэны на аўтамабілі наганяюць смутак — на «Мотаршоў» становіцца зразумела, што большасць беларусаў не пацягне новых аўтамабіляў, якія купляюць прадстаўнікі сярэдняга класа Еўропы ці ЗША.
Самыя бюджэтныя прапановы выставы да $15 000 — «Лада», кітайскія Geely і Great Wall ці ЗАЗ Vida — рэінкарнацыя Chevrolet Aveo ад Запарожскага аўтазавода.

Актыўна цікавяцца і маркай Citroen, якая прадае новыя аўтамабілі па прывабных цэнах. Новы Citroen С1 можна набыць за 10,5 тысячаў еўра. «У нас сёння няма спецыяльных зніжак, але у нас вельмі нізкія цэны і чарга па аўтамабіль распісана па верасень», — кажа прадстаўніца кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?