Цана пытання - 100 мільёнаў даляраў Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з кіраўнікамі расийскіх карпарацый AEON Corporation Раманам Трацэнкам і ТАА «Новапорт» Сяргеем Рудаковым.

Сустрэча прайшла 22 мая, паведамляе прэс-служба ўрада.

Былі разгледжаныя пытанні супрацоўніцтва з гэтымі кампаніямі, магчымасці прыцягнення інвестыцый у развіццё Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», стварэння на яго базе міжнароднага транзітнага вузла паміж гарадамі Расіі, краін СНД і краінамі Еўропы.

Размова таксама ішла пра магчымасць адкрыцця новых маршрутаў Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» і стварэнні ў Беларусі сучаснай авіярамонтнай базы.

Учора Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў аб сустрэчы з расійскімі інвестарамі Лукашэнку. Па паведамленні яго прэс-службы, «аб'ём інвестыцый можа скласці, як мяркуецца, каля 100 млн даляраў». Акрамя таго, Нацыянальны аэрапорт і кампанія «Белавія» ўключаюцца ў сетку аэрапортаў і авіякампаній, што павысіць эфектыўнасць іх працы на рынку авіяперавозак.

Лукашэнка падтрымаў гэтыя прапановы, і праз паўтара месяца ўрад павінен прадставіць адпаведны бізнес-план і праект інвестыцыйнай дамовы.

Адзначым, што Раман Трацэнка ў ліпені мінулага года быў прызначаны дарадцам кіраўніка кампаніі «Роснефть» Ігара Сечына, які наведаў Мінск 16 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?