Культура11

«Гарадзкія гульні» Ўладзімера Кандрусевіча

Сакавітая выстава мастака, які не пайшоў па салонным шляху, у «ЛаСандр‑арце». Піша Наталка Бабіна

Сакавітая выстава мастака, які не пайшоў па салонным шляху, у «ЛаСандр‑арце».

Машына заглухла нечакана — як гэта яна заўжды робіць. Угаворы ні да чаго не прывялі. Я параіла ёй падумаць над сваімі паводзінамі, узяла торбу і пакрочыла па Раманаўскай слабадзе. Каб не пачынаць дзень зь непрыемнасьці, каб вярнуць раўнавагу, вырашыла зайсьці ў галерэю «ЛаСандр‑арт», што трапіла на шляху. Зайшла і зразумела: як добра, што машына заглухла!

У «ЛаСандр‑арт» праходзіць выстава Ўладзімера Кандрусевіча «Гарадзкія гульні» — пятнаццаць палотнаў, аб’яднаных тэматычна і па часе стварэньня… Мне падалося, што я трапіла ў Менск сноў. Мне падалося, што так Менск яшчэ ніхто не пісаў. Пазнавальныя сюжэты, пазнавальныя тыпажы, і кожны — чалавек з душой. Ці мастак жыве сярод такіх душэўных людзей, ці ён надае ім душу падчас стварэньня карціны? Загадка мастацтва. У мастака свой погляд, востры і добры.

Хаця на палотнах амаль няма менскіх архітэктурных і пэйзажных рэалій, але горад вельмі пазнавальны. Мянчанкі зь міндалевіднымі вачыма — сама сутнасьць прыгажосьці, падлеткі гуляюць у сокс, старыя, у тварах якіх адлюстроўваецца плынь жыцьця, алканаўты і эмігранты…

«Я нарадзіўся, вырас і сталеў у Менску. Што ж мне яшчэ пісаць, калі не яго? Большасьць сюжэтаў я падгледзеў тут, але, мусіць, яны будуць цікавыя і жыхарам іншых гарадоў», — гаворыць мастак.

Дырэктарка галерэі, мастацтвазнаўца Ларыса Бортнік дадае:

«Наша галерэя разьмяшчаецца тут, на Раманаўскай слабадзе, 24, з 2000 году. Сфэра нашых зацікаўленасьцяў — гэта беларуская мастацкая школа другой паловы ХХ стагодзьдзя і тыя з маладых мастакоў, хто вырас з гэтай традыцыі. Працы Кандрусевіча нас зацікавілі менавіта з гэтай прычыны. Малады мастак не пайшоў па шляху салоннага жывапісу, яго манера — вельмі своеасаблівая — блізкая да рэалізму. Ён адчувае нэрв гораду, ён заклікае нас не забывацца, што вакол многа тых, каму жывецца нялёгка… Важна і тое, што Ўладзімер працягвае творчую дынастыю — ён унук вядомага беларускага мастака Натана Воранава. А ўвогуле экспазыцыя ў нас зьмяняецца прыкладна раз на месяц, заходзьце!»

Ясная рэч, зайду! Ня так і шмат у Менску месцаў, дзе, проста адчыніўшы дзьверы з вуліцы, можна атрымаць столькі станоўчых эмоцый.

Наталка Бабіна

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр13

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага наркамана арыштавалі ў Расіі. Каб не пасадзілі ў турму, давялося ахвяраваць на вайну

Міністр купіў сыну ў школу касцюм, кашулю, туфлі і заплечнік — колькі аддаў?5

Такаеў раскрытыкаваў мужчын, якія абдымаюцца пры сустрэчы16

У Беларусі збіраюцца забараніць рэкламу казіно ў інтэрнэце6

Гомельскі ўніверсітэт арыгінальна заманьвае замежных студэнтаў ВІДЭА5

У Італіі 4‑гадовая дзяўчынка памерла ад дыфтэрыі. Яе бацькоў-антываксераў будуць судзіць, бо не зрабілі дзіцяці прышчэпку3

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс18

39‑гадовы акцёр Павел Канёк памёр у рэанімацыі

Зяленскі расказаў пра канфлікт Фёдарава з Сырскім, які прывёў да звальнення міністра абароны Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр13

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць