Культура66

Выйшаў слоўнік адметнай лексікі

Мовазнаўца Алесь Каўрус выдаў «Словаклад».

Гэта дадатак да акадэмічнага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы: трыста старонак словаў, у якіх — сама сутнасць мовы.

«Яшчэ з аспірантуры, з 1960-х, выпісваў, шукаў іх, — кажа сп.Каўрус. — Калі казаць пра канцэпцыю кнігі, дык яна ў тым, каб выяўляць адметнасць, спецыфіку мовы. Словы я браў не толькі з твораў Цёткі, Алеся Гаруна, Янкі Купалы, Цішкі Гартнага, але і з сучасных крыніц. Мне цікавыя словы, якія сваім утварэннем, значэннем сведчаць, як мова жыве, у якіх момантах гэтае жыццё выяўляецца».

У кнізе можна знайсці беларускія аналагі расейскіх дзеепрыметнікавых формаў, якія часта ў нас проста калькуюцца: замест «гнятучы» лепш ужываць «гнятлівы», замест «гаворачы» — «моўца», замест «ранімы» — «ранлівы», замест «запанаваўшы», — «запанавалы» і нават «запанаваны», падказвае мовазнаўца. Гэта ж адпавядае граматычнаму ладу нашай мовы, узбагачае яе.

Ёсць і звыклыя словы ў прызабытых значэннях: «Напрыклад, «рыба» — фіксуецца ў значэнні «рыбная лоўля»: «пайшоў на рыбу».
Або слова «тады» ў значэнні «потым», «пасля». Або слова «надта» як сінонім «вельмі», але з шырэйшымі магчымасцямі — бо можна сказаць і «занадта», і нават «занадты», «занадтасць». А некаторыя аўтары ўжываюць слова «надта» ў значэнні «асабліва».

«Мне падавалася важным мову ад аўтарытэтаў, знаўцаў, носьбітаў паднесці бліжэй да нашага часу,
— кажа сп.Каўрус. — Можа, хтосьці з пісьменнікаў падхопіць якое слова, і яно пойдзе ў шырокі ўжытак.

Бо часта слоўнікі ў акадэмічным інстытуце робяцца механічна. Ёсць патрэба, напрыклад, зрабіць слоўнік на 20 тысяч словаў — бяруць і перапісваюць з ранейшых, нават не зазіраючы ў фундаментальную картатэку Інстытута мовазнаўства. І перасыпаюць з слоўніка ў слоўнік русізмы, напрыклад, «паесці», хоць ёсць яшчэ і «пад’есці». Беларускія формы часам называюць «прастамоўнымі», калі яны не супадаюць з рускімі. Словы губляюць — праз ляноту, а можа і знарок, з мэтай збядніць мову.

Калі мова не гучыць, пачынаюць рабіць памылкі нават дыктары на радыё — на каго ж тады арыентавацца людзям? Дзе пачуць слова па-беларуску ў правільным вымаўленні, з правільным націскам?..»

Кнігу зрабіў выдавецкі дом «Звязда», яна выйшла накладам у 700 асобнікаў, прадаецца ў кнігарнях.

***

Каўрус А.А. Словаклад. Слоўнік адметнай лексікі. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2013.

Каментары6

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць