Культура33

«У Лондане размаўляюць па-беларуску»

Давялося мне пабываць у гасцях у айца Аляксандра Надсана і айца Сяргея Стасевіча. Піша Андрэй Сантоцкі.

Яны жывуць ды працуюць у Лондане ў грэкакаталіцкай місіі святога Кірылы Тураўскага, і дбаюць аб музеі ды бібліятэцы імя Францішка Скарыны.

Яшчэ з парога, прывітаўшыся, айцец Аляксандр запытаўся,  адкуль я паходжу. Кажу, што з Іўя, недалёка ад малой радзімы Зянона Пазняка. Потым прывітаўся са мною айцец Сяргей і пасля маленькай гутаркі пайшоў гатаваць абед.

Потым а. Аляксандр кажа: «Ну, што ж з табой рабіць, трэба ўсё табе тут паказаць». Так і пачалі сваю экскурсію. Па-першае, мы пачалі глядзець кніжкі. Айцец, жартуючы, сказаў, што трошкі назбіралася — тысяч трыццаць тамоў аб беларушчыне.

Усе кнігі падзяляюцца на два тыпы: напісаныя па-беларуску, альбо пра Беларусь. Пабачыў я сапраўды рэдкія кніжкі: ад беларусазнаўчых працаў царскай эпохі і да сучасных зборнікаў пра беларусістыку, напісаных прафесарамі еўрапейскіх універсітэтаў. Насамрэч гэта бібліятэка — каштоўнае месца для напісання навуковых прац!

Пазней мы пайшлі ў залу з экспанатамі. Перш-наперш погляд упаў на рукапіс верша Янкі Купалы «Курган». Як і я, так і айцец Аляксандр адчувалі захапленне: я быў праўдзіва здзіўлены, а айцец, як я лічу, быў напоўнены радасцю, што такі каштоўны скарб народа не згінуў і не знік, але застаўся сярод беларусаў.

Сярод экспанатаў ляжаў цыліндрычны кавалак пачарнелага срэбра, а. Аляксандр вытлумачыў мне, што гэта такое. Ён сказаў, што гэта — грыўна, грошы, якія выкарыстоўваліся яшчэ перад манетамі ў ВКЛ. Сама па сабе грыўна — рэч сур’ёзная і трошкі важыць, таму трэба было яе дзяліць на меншыя часткі. Дык вось, калі рубілі грыўну, атрымоўваліся сярэбраныя грошы — рублі. Вось адкуль гэтая назва.

Яшчэ была адна цікавостка. У 1971 у Аб’яднаным Каралеўстве  пачаўся страйк паштавікоў. Беларусы не засталіся ўбаку і стварылі ўласную беларускую пошту. Працаўнікі місіі часова ператварыліся ў паштароў і дастаўлялі лісты ў беларускія дамы. Наша пошта паспела выдаць некалькі марак, аднак калі страйк паштавікоў скончыўся, прыйшло пісьмо ад Яе Высакосці каралевы, якая забрала ў беларусаў права мець сваю пошту.

Шмат чаго цікавага я яшчэ пабачыў. Але цяжка ўсё перадаць, лепш раз убачыць на свае вочы.

Пасля экспазіцыі мяне запрасілі на абед. Айцец Сяргей займаецца гаспадаркай і сам гатуе ежу. Прыгатаваў ён суп ды мяса. Было сапраўды смачна і лёгка. Айцец-кулінар прызнаўся, што мяса на стале толькі з маёй прычыны, бо айцец Аляксандр — вегетарыянец, а гатаваць ежу асобна сэнсу няма.

Застольная гутарка была вельмі прыемнай, бо ў доме была незвычайна родная атмасфера. У святароў шмат працы, а таксама шмат планаў, якія яны ўжо пачалі энергічна рэалізоўваць. Уперадзе будаванне прыгожай грэкакаталіцкай святыні.

З Божай дапамогай восенню будзе атрыманы дазвол ад уладаў на будоўлю. Айцец Надсан жартаваў на гэты конт: «У Англіі бюракратыі не менш, чым у нас дома». Я спытаўся таксама ў айца, ці шмат вернікаў збіраецца на літургію. У адказ я пачуў вось такі цудоўны жарт: «Беларусы — народ вельмі зычлівы, яны не турбуюць нікога, нават самога Бога». Але я потым упэўніўся, што людзі насамрэч прыходзяць. І пра многія іншыя рэчы была гаворка.

Калі я ехаў у музей, я думаў, што мяне ад Радзімы аддзяляе цэлае мора, але, апынуўшыся ў доме, я зразумеў, што Holden Road, 37 — гэта таксама Беларусь. Было тут шмат беларускага: зычлівыя людзі, жывая мова, любоў да свайго, а таксама нешта новае: пачуццё свабоды.

Я запытаў у айца Аляксандра, што перадаць тым, хто ў Беларусі, дык ён сказаў мне: «Перадай, што і ў Лондане размаўляюць па-беларуску».



Каментары3

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў35

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў35

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць