Свет

У Гаазе прызналі М'янму вінаватай у генацыдзе народа рахінджа

Міжнародны суд ААН у Гаазе вынес гістарычнае рашэнне, упершыню за час свайго існавання прызнаўшы цэлую дзяржаву адказнай за генацыд. Суд пастанавіў, што ўлады М’янмы здзейснілі генацыд у дачыненні да мусульманскай меншасці рахінджа на поўначы штата Ракхайн, піша Euronews.

Бежанцы рахінджа на мяжы М'янмы з Бангладэш у лістападзе 2017 года. Фота: AP Photo/Bernat Armangue

Старшыня суда Юдзі Івасава заявіў, што Рэспубліка Саюз М’янма парушыла свае абавязацельствы паводле Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Суд абавязаў М’янму выплаціць пацярпелым кампенсацыі за шкоду, якую немагчыма выправіць іншымі спосабамі. Акрамя таго, краіна павінна расследаваць жорсткую кампанію 2017 года, выявіць усіх, хто спрыяў здзяйсненню генацыду, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Генеральная сакратарка Amnesty International Агнес Каламар назвала рашэнне суда адназначным і гістарычным. Па яе словах, пасля многіх гадоў адмаўлення, замоўчвання праўды і беспакаранасці гэта рашэнне стала аўтарытэтным прызнаннем злачынстваў супраць рахінджа і рэдкім момантам справядлівасці для тых, хто выжыў, ахвяр і іх сем'яў.

Праваабаронцы разглядаюць вердыкт як важны крок да аднаўлення справядлівасці пасля шматгадовай беспакаранасці за злачынствы супраць гэтай этнічнай і рэлігійнай меншасці.

Рахінджа — гэта этнічная меншасць, пераважна мусульмане-суніты, якія гістарычна жывуць у штаце Ракхайн (Аракан) на захадзе М’янмы. Яны маюць уласную мову і культуру, аднак улады М’янмы, дзе дамінуе будысцкая большасць, лічаць іх нелегальнымі мігрантамі з Бангладэш і адмаўляюць ім у грамадзянстве з 1982 года.

Дзесяцігоддзямі рахінджа цярпелі ад сістэмнай дыскрымінацыі, абмежаванняў на перамяшчэнне, шлюбы і доступ да адукацыі, а таксама перыядычных успышак гвалту.

У жніўні 2017 года ў адказ на напады паўстанцаў з групоўкі «Армія выратавання рахінджа Аракана» (ARSA) на паліцэйскія пасты армія М’янмы распачала маштабную «аперацыю зачысткі». Падчас яе вайскоўцы і мясцовыя баевікі спалілі сотні вёсак.

Паводле даных праваабаронцаў і ААН, тады загінулі тысячы (па некаторых ацэнках — больш за 24 000) мірных жыхароў, зафіксаваныя масавыя забойствы, катаванні і сістэматычны сэксуальны гвалт. Больш за 700 000 чалавек былі вымушаныя ўцячы ў суседні Бангладэш. Сёння каля мільёна рахінджа жывуць у найбуйнейшым у свеце лагеры бежанцаў Кокс-Базар у цяжкіх гуманітарных умовах.

ААН назвала гэтыя падзеі «класічным прыкладам этнічнай чысткі». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

Як згуляць у GTA 6, калі жывеш у Беларусі2

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС3

У Афрыцы зазелянела пустыня — і прычына гэтаму не толькі змена клімату4

У жаночых прыбіральнях Кітая з'яўляюцца пісуары. Навошта?1

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць