Грамадства

7 кастрычніка — адбор стыпендыятаў Міжнароднай парламенцкай стыпендыі Бундэстага

Дэлегацыя з Германіі на чале з дэпутатам Бундэстага 17-га склікання Берндам Шэленам правядзе 7 кастрычніка 2013 у Мінску сумоўе з кандыдатамі з Беларусі на ўдзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС) і выбярэ стыпендыятаў.

У19:00, пасля сумоўя, у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаганеса Рау (ММАЦ) адбудзецца прэс-канферэнцыя.

У рамках Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, якая фінансуецца Германскім Бундэстагам, 120 маладых людзей з 28 краін свету атрымаюць магчымасць з 3 сакавіка па 31ліпеня 2014 «знутры» пазнаёміцца з парламенцкай сістэмай Германіі і непасрэдна сутыкнуцца з дэмакратычнымі працэсамі прыняцця палітычных рашэнняў.

Стыпендыяты будуць працаваць у офісе дэпутата Бундэстага, адначасова ны будуць залічаны ў адзін з універсітэтаў Берліна і атрымаюць магчымасць наведваць лекцыі і іншыя вучэбныя мерапрыемствы.

Праграма праходзіць пад эгідай прэзідэнта Германскага Бундэстага і ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з трыма берлінскімі ўніверсітэтамі.

Усе выдаткі на праезд, пражыванне і страхоўку, уключаючы штомесячную стыпендыю, аплачваюцца Бундэстагам.

Падчас свайго візіту ў Мінск дэлегацыя з Германіі сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычных і дзелавых колаў, а таксама галіны адукацыі.

У мэтах падтрымання кантактаў прадугледжана сустрэча са стыпендыятамі мінулых гадоў. У многіх краінах былыя стыпендыяты стварылі аб’яднанні для працягуміжкультурнага дыялогу і захавання сувязей.

Штогод, пачынаючы з лютага, Пасольства Германіі прымае дакументы для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Міжнароднай парламенцкай стыпендыі.

Заяўкі накіроўваюцца па электроннай пошце па адрас: [email protected]

Больш падрабязная інфармацыя на сайце www.bundestag.de.

Глядзі таксама: Тыдні Германіі — з 26 верасня па 20 кастрычніка

 

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць