Аўтамабіль таксі збіў дзвюх жанчын на пешаходным пераходзе на праспекце Незалежнасці ў цэнтры Мінска днём 28 кастрычніка.

Жанчыны 1955 і 1941 гадоў нараджэння пераходзілі дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.

Аўтамабіль таксі, якім кіраваў 35-гадовы мінчанін, рухаўся з боку плошчы Перамогі ў напрамку вуліцы Янкі Купалы.

Ён наехаў на жанчын, якія былі дастаўлены ў бальніцу з рознымі траўмамі. 72-гадовая  жанчына памерла праз 2,5 гадзіны пасля ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?