Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў адкрылі новы будынак пасольства Беларусі ў Баку. Звярнула ўвагу, што побач з Аляксандрам Лукашэнкам не было нікога, хто б падхапіў разрэзаную чырвоную стужку. І ён засунуў яе сабе, цімаленькую, проста ў нагрудную кішэню, што і зафіксавала фотакамера карэспандэнта агенцтва БелТА.
Новы будынак пасольства месціцца ў новым квартале азербайджанскай сталіцы. Каля станцыі метро «Шах Ісмаіл Хатаі». Як адзначыў беларускі пасол Мікалай Пацкевіч, гэта беларускі ўнёсак у маштабны праект Аліева па разбудове Баку, які называецца «Белы горад».
Карэспандэнт «НН» летам бачыў будынак пасольства ў Баку. Ён займае аграмадную тэрыторыю. Калі параўноўваць з Мінскам, то па плошчы можа параўняцца хіба расійскае пасольства на Нававіленскай. Апроч уласна будынка пасольства, маецца яшчэ некалькі пабудоваў.
Цікава, што пасольства адкрытае насупраць адзінага ў Баку каталіцкага касцёла.