Свет88

Крыніца ў Брусэлі: Януковіч замарозіў еўраперспектывы Усходняй Еўропы на шмат гадоў наперад

Януковіч закрыў магчымасць еўраінтэграцыі для Украіны на шмат гадоў і вырашыў лёс усёй Усходняй Еўропы на 20-25 гадоў наперад. Такое меркаванне ў каментары інтэрнэт-парталу «Украінская праўда» выказала асоба з атачэння Фюле, еўракамісара, адказнага за пашырэнне ЕС.

Крыніца была блізкая да перамоваў з украінскім бокам па падрыхтоўцы да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з ЕС. «Гэта замарожванне адносін Украіны з ЕС. Не факт, што калісьці ў блізкай перспектыве можна будзе вярнуцца да перамоваў з Украінай аб асацыяцыі. На самой справе Януковіч закрыў магчымасць еўраінтэграцыі для Украіны на шмат гадоў, а можа, нават вырашыў лёс Усходняй Еўропы на 20-25 гадоў і замарозіў усе працэсы, якія маглі тут адбывацца, у тым ліку рэформы, дэмакратызацыю, еўрапеізацыю і г.д.», ­– заявіла крыніца.

Каментуючы адмову ўрада Украіны працягнуць падрыхтоўку да падпісання Асацыяцыі з ЕС, ён падкрэсліў, што «адзіным чалавекам, ад якога залежаў лёс Асацыяцыі быў Януковіч». Па словах крыніцы, Януковіч «ведаў, што ЕС быў гатовы на кампраміс у пытанні Цімашэнкі». Крыніца сцвярджае, што для падпісання было дастаткова прыняць 2-3 еўразаконы, напрыклад, пра выбары і пракуратуру.

«У панядзелак падчас пасяджэння савета міністраў ЕС ніхто адкрыта не выступіў супраць. І нават скептыкі давалі зразумець, што яны будуць галасаваць за асацыяцыю з Украінай, бо Цімашэнка пераканала еўрапейскіх лідараў не зважаць на яе, і ў заходніх лідараў ёсць яе ліст аб гэтым», ­– распавяла крыніца.

«Нават тыя краіны, якія публічна выступалі супраць, згаджаліся станоўча прагаласаваць», ­– дадаў ён.

Яшчэ ў аўторак Януковіч паведаміў Фюле аб адмове падпісваць пагадненне аб Асацыяцыі і прасіў адкласці Асацыяцыю на год. Ён патлумачыў гэта ціскам Расеі і вельмі высокім коштам адаптацыі Пагаднення, называў суму ў 160 млрд даляраў за 15 гадоў.

Фюле ж слаба зразумеў украінскага прэзідэнта, піша «Украінская праўда».

«Фюле падумаў, што ўкраінскі прэзідэнт або сапраўды адмовіўся ад ідэі падпісання, або проста таргуецца. Але надзея яшчэ была, гэтым і было выклікана яго аптымістычнае паведамленне па выніках сустрэчы», ­– паведаміла крыніца.

«З пункту гледжання інтарэсаў Украіны Януковіч даволі дзіўна павёў сябе, мякка кажучы. Нават калі казаць пра эканамічныя аргументы, ён атрымаў гарантыі і абяцанні вельмі вялікай падтрымкі і з боку ЕС, і з боку ЗША. Я думаю, што сумы супастаўныя з тым, што прапаноўвала Расія», ­— лічыць крыніца.

У 2010 годзе пасля перыяду эканамічнага і інфармацыйнага ціску Расія змусіла Аляксандра Лукашэнку падпісаць дамову пра Мытны саюз, а пасля і пра Адзіную эканамічную прастору.

Раней у 2013 годзе ад планаў збліжэння з Еўрасаюзам адмовілася Арменія — на карысць Мытнага саюза.

Цвёрда праеўрапейскім шляхам ідзе маленькая і аддаленая ад Расіі Малдова, а таксама Грузія, палітыку якой змяніў харызматычны прэзідэнт Саакашвілі. Дыстанцыю ад Расіі захоўвае аўтарытарны і багаты на нафту й газ Азербайджан.

Апытанка

Каментары8

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м2

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць5

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м2

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць