Эканоміка22

Кіраўнік Цэнтрабанка Расіі: Эканамічная мадэль, заснаваная на росце цэнаў на нафту, вычарпала сябе

Неабходна ўкараняць новую эканамічную мадэль, заснаваную на прыватных інвестыцыях у канкурэнтаздольныя вытворчасці, заявіла старшыня Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіуліна.

«Даходы ад нафты інвеставаліся ў эканоміку, у прамысловасць і будаўніцтва. Цяпер цэны на нафту высокія, але не пастаянна растуць. Таму мадэль развіцця трэба мяняць», — перадае словы Набіулінай ІТАР-ТАСС.

Паводле яе словаў, новая мадэль павінная забяспечыць інвестыцыі ў канкурэнтаздольныя, несыравінныя вытворчасці. «Гэтыя грошы пачнуць даваць аддачу праз 3-5 гадоў», - паведаміла старшыня ЦБ, падкрэсліўшы, што «для інвестыцый павінныя быць створаныя пэўныя ўмовы».

Па словах Набіулінай, пакуль гэтага не адбылося, захаваюцца нізкія тэмпы эканамічнага развіцця. Раней ЦБ паведамляў, што яго прагноз па росце эканомікі РФ на 2014 год складае 2%. «Гэта не тыя тэмпы росту, якія нам патрэбныя», — адзначыла старшыня ЦБ.

Каментары2

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →