Што за ён і дзе знаходзіўся?
Прадпрыемства «Белгеадэзія» паведаміла, што ў Беларусі стала на адзін населены пункт менш. Рашэнне было прынята яшчэ 28 чэрвеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Гэта першае і пакуль адзінае знікненне населенага пункта сёлета, піша Blizko.by.
У «Пераліку найменняў геаграфічных аб'ектаў, якія спынілі сваё існаванне», пад №4943 значыцца, што вёска пад назвай Высоты ў Першамайскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці больш не існуе.
Згодна з картай Генштаба за 1980 год, у вёсцы пражывала каля 40 чалавек. Яна размяшчалася на высокіх пагорках сярод лясоў.
Зараз на спадарожнікавых здымках Яндэкс.Карт можна разгледзець два будынкі.
Каментары