Эканоміка44

Румас: Наша эканоміка пакуль не пачала папраўляцца

Беларуская эканоміка пакуль не пачала папраўляцца. Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас 12 лютага ў Мінску, адказваючы на пытанні журналістаў. 

Каментуючы прычыны высокіх працэнтных ставак, якія склаліся на фінансавым рынку Беларусі, Румас нагадаў, што такая сітуацыя доўжыцца з 2011 года. 

«Высокія працэнтныя стаўкі, якія ўстанавіліся ў 2011-м, былі абарончай рэакцыяй эканомікі на ліквідацыю накопленых дысбалансаў, звязаных у першую чаргу з устанаўленнем рэальнага абменнага курсу беларускага рубля», — адзначыў Румас. 

Таму, дадаў ён, для 2011—2012 гадоў высокія працэнтныя стаўкі «былі абсалютна нармальнай сітуацыяй». У наступныя гады, згодна з чаканнямі ўрада, узровень працэнтных ставак павінен быў зніжацца, нагадаў Румас. 

«Гэта па аналогіі з тым, як чалавек рэагуе на хваробу. Спачатку тэмпература вырастае да максімальнай мяжы і потым, па меры таго, як адбываецца лячэнне, тэмпература вяртаецца ў норму. Разам з тым у нашым выпадку гэтага не адбылося», — канстатаваў ён. 

Гаворачы аб захаванні высокіх працэнтных ставак на фінансавым рынку, кіраўнік Банка развіцця назваў некалькі прычын гэтага. 

«Гэта і неспрыяльная кан'юнктура на знешнім рынку ў гэты перыяд, і пытанні канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі, і, канешне, узросшы з сярэдзіны 2012 года аб'ём фінансавання дзяржаўных праграм», — сказаў Румас. 

Улічваючы, што працэнтная стаўка па дзяржпраграмах субсідуецца дзяржавай, прадоўжыў ён, пазычальніку, у прынцыпе, было ўсё роўна, які яе ўзровень.

«Попыт на такія крэдыты спараджаў прапанову, банкі прыцягвалі рэсурсы, па сутнасці, па любой цане, укладваючы ў дзяржпраграмы, нагрузку па якіх у канчатковым выніку нёс бюджэт», — патлумачыў банкір.

Адказваючы на пытанне, ці трэба зніжаць працэнтныя стаўкі ў цяперашняй сітуацыі, кіраўнік Банка развіцця адзначыў, што Нацбанк адміністрацыйна зрабіць гэта не можа. 

«Эфект ад зніжэння працэнтных ставак будзе толькі ў тым выпадку, калі само зніжэнне будзе падмацаванае мерамі эканамічнай палітыкі. Сама па сабе даступнасць крэдытаў павысіць інфляцыйныя чаканні і будзе садзейнічаць росту імпарту», — сказаў Румас. 

Рэзюмуючы, кіраўнік Банка развіцця звярнуў увагу на ўсё яшчэ высокія параметры інфляцыі. «Папярэднія звесткі студзеня гавораць, што наша эканоміка, на жаль, не пачала папраўляцца», — адзначыў банкір.

Як паведамлялася раней, у студзені інфляцыя ў Беларусі склала 1,6%. Афіцыйны прагноз урада па інфляцыі на 2014 год — 11%.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў14

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць