Грамадства88

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні

Дэмакратычная лідарка Беларусі знаходзіцца з візітам у Бруселі, дзе сёння выступіла на пленарнай сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта, прысвечанага ўстойлівасці ўсходніх памежных рэгіёнаў ЕC.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай 

У сесіі таксама ўзялі ўдзел віцэ-міністарка фінансаў Літвы Нерынга Рынкявічуце Лаўрынайцене і намеснік генеральнага дырэктара Еўрапейскай камісіі рэгіянальнай і гарадской палітыкі Угу Сабрал, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Сустрэча была прысвечаная ўмацаванню бяспекі, устойлівасці і развіццю краін на ўсходняй мяжы ЕС.

Падчас выступу лідарка адзначыла, што беларусы ўжо шмат гадоў змагаюцца за тыя ж каштоўнасці, на якіх будуецца ЕС.

Яна падкрэсліла, што рэжым Лукашэнкі мэтанакіравана ізалюе беларусаў ад Еўропы, знішчае незалежныя інстытуты і пераследуе ўсё, што ўмацоўвае нацыянальную ідэнтычнасць.

Ціханоўская заклікала захоўваць ціск на рэжым да рэальных сістэмных змен, падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, незалежныя медыя, культуру і адукацыйныя праграмы. Асобна яна прапанавала паглыбіць супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і EESC, каб рыхтавацца да будучых рэформаў і еўрапейскай інтэграцыі краіны.

«Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні. Чым мацнейшая грамадзянская супольнасць, тым слабейшая дыктатура», — заявіла Святлана Ціханоўская.

«Дапамажыце нам пашыраць беларускую культуру, мову і ідэнтычнасць праз выставы, культурныя дні, адукацыйныя праграмы і абмены. Давайце разам працаваць над кампаніямі ў падтрымку палітвязняў, незалежных журналістаў, правоў працоўных, правоў чалавека і супраць дэзынфармацыі. Давайце забяспечым, каб Беларусь была часткай больш шырокіх еўрапейскіх дыскусій пра бяспеку, дэмакратыю, суверэнітэт і будучыню Еўропы. Давайце ўмацуем сувязі паміж нашымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці праз азнаямленчыя візіты, партнёрства і сумесныя праекты», — сказала палітык.

Каментары8

  • Поцык
    17.06.2026
    Санкцыі , знаю я нескольких из этих бывших детей. Русскомирные и лукашисты сплошные выросли. Вози - не вози, ничего не изменится.
  • Изменится
    17.06.2026
    Поцык, изменится. Света сама когда-то за Лукашенко голосовала, но поездки в Италию всё же запомнились ей как что-то хорошее, европейское. Как лучшая жизнь.
    И когда подросла, она восстала против Лукашенко.
  • дарадца
    17.06.2026
    Инвертируйте, в наших фондах места хватит для всех стремлений

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію28

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць