Свет77

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне

Міністр замежных спраў Ёган Вадэфуль мяркуе, што ўжо ўлетку можа з’явіцца магчымасць пачаць перамовы аб спыненні вайны Расіі супраць Украіны, піша Радыё Свабода.

Фота: Michael Kappeler/picture alliance via Getty Images

«Цяпер ёсць шанец, мяркую, ужо гэтым летам пачаць перамовы», — сказаў Ёган Вадэфуль у інтэрв’ю медыягрупе RTL.

Паводле яго, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін можа быць больш адкрытым да дыялогу, чым раней. «Магчыма, ён цяпер знаходзіцца на такім этапе, калі сур’ёзна задумваецца», — не выключыў нямецкі міністр.

У гэтым кантэксце Ёган Вадэфуль згадаў заяву Аляксандра Лукашэнкі, якую той зрабіў у інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya English, — «ні Расія, ні Украіна не могуць перамагчы ў вайне ваенным шляхам».

«Гэта цікавая заява вельмі блізкага саюзніка Пуціна», — адзначыў ён.

Кіраўнік МЗС дадаў, што «Украіна ўвесь гэты час была гатовая да перамоў» і што цяпер «Уладзімір Пуцін павінен вырашыць — ці хоча ён весці перамовы, ці далей ваяваць».

Ёган Вадэфуль нагадаў, што Нямеччына разам з Францыяй і Вялікабрытаніяй таксама гатовыя ўдзельнічаць у перамовах аб завяршэнні вайны ва Украіне.

Каментары7

  • 1
    17.06.2026
    До сих пор зарубежники верят в плявузганне сипатой политической скотины самозванца лукашенко Валет. Это [Рэд. Выдалена] как ступило, так и солгало

    [Зрэдагавана]
  • Ліпкін
    17.06.2026
    Валет неаднаразова цягам апошніх месяцау́ сіпеу́ што трэба рыхтавацца да вайны
  • Ёсік
    17.06.2026
    Дасьведчаныя расейцы кажуць, што пуціна трымаюць у ізаляцыйнай бурбалцы, ён жыве ў сваёй расеі. Лічу, што прабачэньні ды ўсялякія заявы лукашэнкі - гэта рэакцыя на заявы ўкраінскага боку аб 500 законных цэлях на тэрыторыі Беларусі. Спачатку га.но ўськіпела ў дырэктара саўгаса, потым астыў, разумеючы аб моцы беларускай арміі, і "дапамогі" расейскага хаўрусьніка. І пачаліся выбачэньні, прызнаньне ўразьлівасьці белвойску, нежаданьня загінуць на вайне.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць