Грамадства1616

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам

Паводле слоў Пяскова, «відавочна нават да следства, што гэта была мэтанакіраваная атака».

Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

«Ніякага сумнення не выклікае, хто за гэтым стаіць. Дзеянні ў адказ — гэта працяг спецыяльнай ваеннай аперацыі дзеля таго, каб абараніць нашу краіну і наша насельніцтва ад такіх тэрарыстычных праяў», — заявіў RT прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Ён дадаў, што Следчы камітэт ужо пачаў следчыя дзеянні, падчас якіх будзе ўстаноўлена краіна паходжання дрона. Пры гэтым, паводле слоў Пяскова, «відавочна нават да следства, што гэта была мэтанакіраваная атака».

Аператары беспілотнікаў «выдатна бачаць», па якіх цэлях наносяць удары. Гаворка ішла не пра вайсковую машыну, а пра аўтобус з мірнымі жыхарамі — у дадзеным выпадку з дзецьмі, адзначыў Пяскоў.

Прэс-сакратар сказаў, што ад Еўропы Расія, відаць, «зноў не пачуе якіх-небудзь слоў асуджэння».

«Але гэта не азначае, што мы павінны апускаць рукі. Наадварот, мы павінны працягваць расказваць пра гэтыя зверствы, без перабольшання, усяму свету», — дадаў Пяскоў.

Каментары16

  • чорт з вусамі
    17.06.2026
    Якое права ты, чорт вусаты, маеш права нешта там плесці за нашых дзяцей?
    Вы, свалата распачалі гэту вайну, забіваеце сотні людзей кожны дзень і нешта хочаш расказаць? Раскажаш перад шыбеніцай!
  • Жвір
    17.06.2026
    Вось дзеля гэтага крэмлядзі й учынілі гэтую правакацыю. Ім ня трэба ніякія перамовы й мір ня трэба, і вось нагода адмовіцца ад прапановаў Зяленскага й Трампа. Свалата скарыстала беларускіх дзяцей у сваіх ганебных мэтах. Няма чаму дзівіцца, некалі яны свае ж дамы падрывалі гексагенам, разам з жыхарамі, дык што для іх нейкі аўтобус падставіць...
  • Ёсік
    17.06.2026
    Яшчэ нічога не зразумела, а вінаваты ўжо вызначаны. Прывітаньне табе, лукашэнка, ад тваіх братоў расейскіх. Хаця ты сам добра спраўляешся - выбух у метро, забойствы Ганчара, Захаранкі, Завадскага, па сёняшні дзень не можаш спыніцца са жніўня 2020.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць