Свет

Расія скараціла куплю ўкраінскіх вагонаў на 85%

Абвастрэнне крызісу паміж Масквой і Кіевам моцна ўдарыла па ўкраінскіх вытворцах грузавых вагонаў, якія традыцыйна пастаўлялі асноўны аб'ём прадукцыі ў Расію.

У выніку на фоне агульнай стагнацыі вагоннага рынку вытворчасць украінскіх заводаў ўпала на 85% праз адсутнасць экспартных кантрактаў.

Месца пастаўшчыкоў з Украіны даўно разлічвалі заняць айчынныя заводы, але вытворчасць большасці з іх, за выключэннем найбуйнейшых гульцоў, таксама працягвае падаць, піша «Коммерсант».

Вытворчасць грузавых вагонаў у СНД у студзені — лютым знізілася на 24%, да 11 тыс. штук, вынікае з дадзеных агенцтва «Infoline-Аналітыка». Больш за ўсё (на 76%) упаў выпуск украінскіх заводаў, арыентаваных у асноўным на экспарт у Расію. Падзенне закранула амаль усіх: «Азоўмаш» (на 85%), Крукаўскага вагонабудаўнічага завода (на 80,6%), Стаханаўскага вагонабудаўнічага завода (на 81,9%).

Рэзкае падзенне вытворчасці вагонаў ва Украіне звязанае са стратай расійскага рынку праз пагаршэнне ўзаемаадносінаў паміж дзвюма дзяржавамі, тлумачыць кіраўнік «Infoline-Аналітыкі» Міхаіл Бурмістраў.

Паводле яго словаў, усяго ў 2014 годзе з Украіны было экспартавана толькі 700 вагонаў, на 85% ніжэй, чым у 2013 годзе. У грашовым эквіваленце зніжэнне яшчэ мацнейшае — на 88,5%, да $40,1 млн, бо сярэдняя цана на экспарт за адзін вагон знізілася з $75 тыс. да $57 тыс. Асноўнымі пакупнікамі ўкраінскіх вагонаў да гэтага часу былі «ВЭБ-Лізінг», Дзяржаўная транспартная лізінгавая кампанія, «Трансфін-М» і аператары — «Спецэнергатранс», «Імпром», Федэральная грузавая кампанія.

Зрэшты, крыніцы «Коммерсанта» на рынку запэўніваюць, што зніжэнне аб'ёмаў закупак украінскіх вагонаў звязанае «ў першую чаргу з агульным перанасычэннем вагоннага рынку». Гендырэктар «Спецэнергатранса» Максім Міраненка таксама пацвердзіў «Коммерсанту», што закупкі ва ўкраінскіх заводаў былі спыненыя «не па палітычных прычынах», а ў сувязі з адсутнасцю неабходнасці папаўнення парку ва ўмовах празмернасці вагонаў.

Паводле словаў Міхаіла Бурмістрава, цяпер закупкі ва ўкраінскіх вытворцаў ажыццяўляюць у невялікіх аб'ёмах толькі афіляваныя з імі структуры. Паводле яго ацэнкі, сітуацыя можа абярнуцца для прадпрыемстваў «прастоямі вытворчасці, скарачэннем персаналу і пагаршэннем фінансавага становішча». Па словах крыніцы «Коммерсанта» сярод расійскіх вагонабудаўнікоў, некалькі тыдняў таму «Азоўмаш» прыпыніў шэраг вытворчасцяў і адправіў у адпачынак частку супрацоўнікаў. У «Азоўмашы» і іншых украінскіх заводах на пытанні «Коммерсанта» не адказалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі6

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць