У рэйтынгу Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) Беларусь заняла адно з апошні месцаў паводле ўмоў працы для наёмных рабочых.
Арганізацыя аналізуе выкананне правоў і свабодаў рабочых цягам 2013 года на падставе 97 паказчыкаў, да якіх адносяцца магчымасць удзелу ў прафсаюзах, страйках і г.д.
Краіна можа атрымаць ад аднаго да пяці балаў. Адзін бал — гэта найлепшы вынік і адпавядае краінам, у якіх парушэнне правоў наёмных рабочых адзінкавыя і рэдкія. Пяць балаў — рабочыя не маюць прававых гарантый і эфектыўнага доступу да свабодаў, нават калі правы і свабоды ўтрымліваюцца ў працоўным заканадаўстве.
У выніку праведзенага МКП аналізу Беларусь атрымала пяць балаў. Суседкамі Беларусі па месцы сталі 24 краіны, сярод якіх Кітай, Зімбабвэ, Камбоджа, Турцыя, Лаос, Індыя.
Адзін бал набралі Барбадос, Бельгія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Ісландыя, Італія, Літва, Чарнагорыя, Нідэрланды, Нарвегія, Славакія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Швецыя, Тога і Уругвай.
Таксама 8 краін: Украіна, Сірыя, Судан, Паўднёвы Судан, Самалі, Палестына, Лівія і Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка атрымалі бал 5+, які раўназначны балу 5, але адлюстроўвае, што сітуацыя з правамі і свабодамі рабчых выклікана бяздзейнасцю дзяржаўных інстытутаў у сувязі з унутранымі канфліктамі ці вайсковай акупацыяй.
Каментары