Прэзідэнт Украіны лічыць зварот Уладзіміра Пуціна да Рады Федэрацыі аб адмене рашэння аб выкарыстанні ваенных сіл РФ на тэрыторыі Украіны ад 1 сакавіка 2014 г. — першым практычным крокам пасля афіцыйнай падтрымкі прэзідэнтам Расіі мірнага плана Украіны па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе.

Кіраўнік украінскай дзяржавы звярнуўся да спікера Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава з прапановай перагаварыць з Валянцінай Мацвіенка наконт разгляду гэтага пытання на бліжэйшым пасяджэнні Рады Федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?