Каля трыццаці сяброў грамадзянскай кампаніі “За свабоду” правялі ў Менску акцыю, прысьвечаную Дню салідарнасьці.
Яны сабраліся каля ўнівэрсаму “Першамайскі” ў менскім мікрараёне “Уручча”. Хлопцы і дзяўчаты запалілі сьвечкі і выстраіліся ў ланцуг, трымаючы партрэты зьніклых палітыкаў, а таксама палітычных зьняволеных.
Яны таксама разгарнулі расьцяжку “Свабоду палітвязьням!” Удзельнікі акцыі скандавалі “Свабоду!” і “Жыве Беларусь!”.
Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў і абышлася без затрыманьняў.
Другі ланцуг неабыякавых людзей стаяў на праспэкце Незалежнасьці.
Цяпер чытаюць
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары