Свет33

Паліцыя пад Пецярбургам затрымала 100 чалавек на сакрэтным панк-фестывалі па падазрэнні ў «выкананні песень у падтрымку Украіны»

Паліцэйскія абшуквалі намёты ў пошуках наркотыкаў і «ацэньвалі плакаты з украінскай сімволікай, развешаныя на дрэвах побач з самаробнай сцэнай».

Паліцэйскія ўчынілі рэйд на фестывалі ў Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці. Прадстаўнікі праваахоўных органаў заявілі дзяржаўнаму агенцтву РІА Навіны, што «пад выглядам музычнага фестывалю пад Выбаргам побач з памежнай зонай Ленвобласці з Фінляндыяй сабраліся грамадзяне леварадыкальных поглядаў», піша «Медуза».

Падставай для рэйду, стала «падазрэнне ў выкананні песень у падтрымку Украіны, змены ўлады ў РФ і масавым ужыванні наркотыкаў».

Затрыманыя каля 100 чалавек — удзельнікі і арганізатары фестывалю. Паліцэйскія абшуквалі намёты ў пошуках наркотыкаў і «ацэньвалі плакаты з украінскай сімволікай, развешаныя на дрэвах побач з самаробнай сцэнай».

Акрамя таго, ва ўдзельнікаў і арганізатараў канфіскуюць квадракоптары, якія забаронена запускаць у памежнай зоне.

Гаворка ідзе пра фестываль Day x Night, на якім, паводле афішы, павінны былі выступаць панк-гурты з Санкт-Пецярбурга і Карэліі. 

Каментары3

  • Bhagawan
    23.08.2026
    Voś rasija kančatkova viarnułasia ŭ časy savieckaha sajuza, dzie niesankcyjanavanyja kancerty niemahčymyja
  • Ёсік
    23.08.2026
    Bhagawan, і Беларусь, і тая ж расея не вылазілі з СССР, так, пры ельцыне пабалаболілі са сцэны ды па ТБ і ў газетах. А у БССР і не было аніякай адлігі, мо толькі ў пачатку працу парламента бачылі ды слухалі. А потым зноў пад лаву загналі, нават, стол мінавалі, хутка за печ загоняць.
  • D
    23.08.2026
    стала "падазрэнне ў выкананні песень..."

    И ведь знают же что бунтуют, мерзавцы... (с)

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч18

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч18

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць