У другім матчы 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе зборная Калумбіі перамагла Уругвай, які гуляў без Суарэса з лікам 2:0.
Два мячы на рахунку гульца «Манака» Джэймса Радрыгеса (28, 50-я хвіліны).
22-гадовы паўабаронца ўзначаліў снайперскую гонку з пяццю мячамі. У Неймара, Месі і Мюлера — па чатыры мячы.
У 1/4 фіналу Калумбія 4 ліпеня згуляе з Бразіліяй.
У нядзелю: Галандыя — Мексіка (19:00), Коста-Рыка — Грэцыя (23:00).
Каментары