Грамадства22

Беларусы сабралі неабходную суму грошай на калядныя падарункі дзецям палітвязняў

«Цуд на Каляды адбыўся! Збор на дзяцей палітвязняў цалкам сабраны! Дзякуй усім, хто данаціў, рэпосціў і падтрымліваў!» — напісаў кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак.

«Навагоднія святы — час для цяпла, любові і дабрыні. Але для многіх беларускіх дзяцей зараз не хапае найважнейшага: мамы ці таты побач, бо яны знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў. Замест звыклых радасцяў дзяцінства — яны вымушаныя жыць у расстанні, з шматлікімі цяжкасцямі, але мы можам зрабіць так, каб святло ўлюбёных святаў дасягнула і да іх.

Кожнае ваша ахвяраванне — гэта не проста падарунак, гэта знак таго, што свет не забыўся пра іх і пра іх сем'і. Разам мы можам стварыць свята, напоўненае цёплынёй і падтрымкай, дзе, хай на імгненне, дзеці адчуюць прысутнасць бацькоў. Уявіце сабе іх усмешкі, іх радасць, калі яны атрымаюць падарункі ад «Дзеда Мароза» — як сімвал таго, што яны не адны, што многія людзі клапоцяцца пра іх і іх будучыню», — заклікала арганізацыя.

Як атрымаць дапамогу?

Звярнуцца па дапамогу маглі члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы).

На падарунак кожнаму дзіцяці будзе выплачана 100 €.

Такім чынам па стане на раніцу чацвярга сабрана 25 116 еўра з 24 800, аднак акцыя працягваецца.

Падтрымаць акцыю

Каментары2

  • Адам Макаба
    26.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • 1234
    26.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць