Гісторыя77

Мост цераз Віслу, або Як адна смелая думка разграміла крыжакоў

15 ліпеня — гадавіна Грунвальдскай бітвы.

Грунвальд: не было б перамогі, калі б не падзеі, якія адбыліся недалёка ад поля бою, у Берасці ды размешчаных па-над Віслаю Казяніцах і Чэрвіньску. Як гэта было? Разважае Максім Чыгунка з нагоды 604-х угодкаў бітвы.

Грунвальдская бітва часцей за ўсё апісваецца так: крыжакі стаміліся ў спякоту і пайшлі ў бой, выкапаўшы перад тым воўчыя ямы. Атакуючы, паўдзікія жмудзіны ўніклі засады, выкрылі сакрэты, а польска-літоўскія рыцары зрабілі ўсё астатняе. Пра тое, што Грунвальд быў выбітнай справай не толькі на полі бітвы, але і ў лагістыцы, мала пісалася. Урэшце ў параўнанні з драматычнаю бітваю апісанне падрыхтоўкі да яе не такое цікавае.

Таемная сустрэча

Лістапад 1409 года. Ягайла арганізоўвае таемную канферэнцыю ў Берасці, горадзе на мяжы Каралеўства Польскага і ВКЛ, падчас якой дае загад пабудаваць мост цераз Віслу, каб мець магчымасць хутка перакінуць польскую армію і аб'яднацца з сіламі Вітаўта. Натхненне, праўдападобна, чэрпае з выданага чатыры гады да таго трактату «Бэліфортыс», які быў прызначаны для нямецкага караля Рупрэхта III. Там апісваюцца ўсе ваенныя вынаходніцтвы, напрыклад, мост, які абапіраецца на чоўны, то бок пантонны мост. Такія канструкцыі выкарыстоўваюць выкарыстоўваюць арміі па ўсім свеце і да сёння.

У Берасці Ягайла таксама дамаўляецца з татарскім ханам аб падтрымцы. І ўрэшце едзе ў Белавежскую пушчу, дзе дае загад пра вялікае паляванне, а мяса забітай жывёлы — засаліць і захаваць такім чынам, каб было чым пракарміць будучае войска.

Зімовая падрыхтоўка

Польскі храніст таго часу Ян Длугаш так пісаў пра планы Ягайла: «Загадваю пабудаваць мост на лодках, а займацца тым даручаю старасту радомскаму Дабрагосту Чорнаму з Аджыволі, шляхціцу гербу Наляч. Пабудаваў гэты мост у Казяніцах за кошт караля тайна знакаміты майстар Яраслаў, і ўся зіма пайшла на яго будаўніцтва».

Мост за палову дня

Позняе сярэднявечча — польскія і літоўскія землі па-ранейшаму ўкрытыя густымі лясамі, ганцу з весткай трэба шмат дзён, каб адолець адлегласці, якія сёння мы праязджаем машынай за некалькі гадзін. А польскі кароль цэлую зіму 1409—1410 гадоў рыхтуе элементы маста, які будзе пабудаваны цераз Віслу пад горадам Казяніцы. 150 лодак ды масніцаў — усё патрэбнае для пераходу праз паўкіламетровай шырыні раку. І ўсё гэта перавозіцца ўніз па рацэ на 150 км у раён Чэрвіньска.

Трохдзённая пераправа

На Вісле за 80 кіламетраў на поўнач ад Варшавы ляжыць невялікае мястэчка Чэрвіньск. Ёсць у ім манастыр яшчэ з часоў Ягайлы. Хаты, пажарная частка, крама, паштовае аддзяленне і будынак адміністрацыі стаяць вакол рынку. Гэта тут у 1410 годзе адбыўся адзін з найважнейшых момантаў аперацыі, якія паўплывалі на вынік бітвы. Тут пры канцы чэрвеня 1410 вырастае паўкіламетровы мост. Будаўнікі мосту нават як на сённяшнія умовы, зрабілі вялікую працу, бо мост павінен быў паўстаць за восем гадзінаў.

І па збудаваным мосце на працягу трох ліпеньскіх дзён Віслу перасеклі больш 18 тысяч конных, 4 тысячы пяхоты, 300 гармат і 8 тысяч падводаў, запрэжаных дзясяткамі тысячі валоў. Уся калона войска выцягнулася на 140 км! Кароль таксама падумаў пра ахову падчас пераправы. «Пры ўваходзе на мост Кароль Уладзіслаў размясціў выбраны атрад узброеных рыцараў, якія прадухілялі тлум і блытаніну сярод уваходзячых. Акрамя таго, па баках мост забяспечылі магутнымі балкамі…» — пісаў Длугаш.

Гэта быў праект настолькі эфектны, што, паводле крыніцаў, Магістр Тэўтонскага ордэну Ульрых фон Юнгінген не змог паверыць, што яго апанент можа арганізаваць нешта настолькі складанае. І за пыху сваю ён заплаціў жыццём.

Сіла розуму і ўяўлення

Такім чынам сярэднявечны ўладар родам з глухой Літвы даказаў, што ён можа выкарыстоўваць розум, планаваць і ўпарта дамагацца сваёй мэты з дапамогай правільных людзей. Грунвальдскай перамогі не было б без разумных людзей, якія прачыталі неабходную кнігу і сваечасова падсунулі непісьменнаму цару дзёрзкі план. Для яго рэалізацыі былі неабходны таксама добрыя арганізатары і будаўнікі. Заслуга Ягайлы была ў мужнасці прыняцця нестандартных рашэнняў. Нашы продкі, каб выйграць Грунвальдскую бітву спачатку павінны былі выйграць бітву ў сваіх галовах – стварыўшы смелае бачанне, а затым прымяніўшы яго на практыцы.

Паважаныя нашчадкі пераможцаў Грунвальдскай бітвы: беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і татары, у гэты дзень я жадаю вам, каб вы мелі такое ўяўленне, інтэлект і настойлівасць, як калісьці яны.

Каментары7

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →