Грамадства33

Надмагіллі вернуць на Сухую. Улады адрэагавалі на вываз камянёў з Яўрэйскіх могілак у Мінску

У адказ на крытыку вывазу 250 гістарычных мацэваў з тэрыторыі былых Яўрэйскіх могілак улады і прадстаўнікі іўдзейскай грамады заявілі, што камяні перамясцілі толькі часова, і пасля рэстаўрацыі яны вернуцца назад у выглядзе новага мемарыяла.

Вываз гістарычных надмагілляў з тэрыторыі Яўрэйскага мемарыяльнага парку. Фота: тэлеграм-канал адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска. 

Раней абаронцы помнікаў выказвалі непакой, што вывезеныя на вуліцу Даўмана надмагіллі застануцца каля мясцовай сінагогі назаўжды. Гэта пазбавіла б тэрыторыю на вуліцы Сухой апошніх напамінаў пра тое, што тут існавалі яўрэйскія могілкі, знішчаныя ў савецкі час.

Аднак днём 3 ліпеня, нягледзячы на святочны Дзень Незалежнасці, сітуацыю афіцыйна пракаментавала адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска. 

Згодна з заявай улад, вываз камянёў — гэта толькі тэхнічны этап. Мацэвы перамясцілі для таго, каб спецыялісты змаглі правесці іх поўную каталагізацыю, ачысціць ад шматгадовага бруду і зафіксаваць імёны і даты. Дзесяцігоддзямі гэтыя пліты разбураліся пад уздзеяннем ападкаў і перападаў тэмператур.

Вываз гістарычных надмагілляў з тэрыторыі Яўрэйскага мемарыяльнага парку. Фота: тэлеграм-канал адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска. 
Вываз гістарычных надмагілляў з тэрыторыі Яўрэйскага мемарыяльнага парку. Фота: тэлеграм-канал адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска 

Пасля завяршэння прац камяні абяцаюць вярнуць на вуліцу Сухую. На іх аснове будзе створаны архітэктурны ансамбль — лапідарый, які ўвекавечыць памяць пра некропаль, заснаваны тут яшчэ ў 1868 годзе.

Дзеянні валанцёраў падтрымаў і галоўны рабін Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Мардэхай Райхінштэйн.

«На могілках пліты былі раскіданыя хаатычна. Няма ніякай сувязі з месцам, дзе знаходзіцца пліта, і самой плітой, і няма ніякай гарантыі, што ў такім выпадку яны будуць захаваныя. Стварэнне мемарыяла — адзіны спосаб дастойна захаваць сведчанні гісторыі», — адзначыў рабін.

Кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргей Рубанаў пацвердзіў, што канцэпцыя будучага мемарыяла абмяркоўвалася з рэлігійнай грамадой яшчэ ў красавіку. Чыноўнік асобна падкрэсліў, што будучы лапідарый з'явіцца менавіта на вуліцы Сухой і стане значным аб'ектам для ўсяго раёна.

Каментары3

  • .
    03.07.2026
    "Маккаби Бай" першапачаткова далі навіну ў ФБ не поўна, а на іх сайце было ўжо пра мемарыял з надмагіллямі на месцы могілак.
    Пісаў пра гэта раніцай пад папярэднім артыкулам.
    Блытаная камунікацыя + давер да яе, якому не замінаў бы дадатковы фактчэкінг.

    У спасылцы на выканкам лепш прыбраць "?single" - так тэлеграм паказвае толькі адно фота, а не ўвесь альбом з подпісам.
  • Ой вэй
    03.07.2026
    Гэта бывае, калі ніхто не давярае ўладзе.
    Бо колькі помнікаў і гістарычнай забудовы навокал нішчыцца штодня. І ня толькі гэта.
  • Ой вэйзмір
    08.07.2026
    Проста недавер хутчэй да габрэйскай грамады, сінагогі. Па сутнасці. Па думцы аўтараў, габрэі, не рупячыся пра могілкі, памяць памерлых і захаваных продкаў, вырашылі завезці і пакінуць каля сінагогі мацэвы. Акрамя таго, што гэта зневажае саму габрэйскую грамаду, дык выдае поўнае неразуменне, што такое сінагога. Каля сінагогі могілкі габрэі ня робяць і не рабілі. Можна было спытаць, а не проста перадрукоўваць глупства. Нават абарону культурнай, гістарычнай спадчыны варта рабіць, думаючы, што робіш.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць