Грамадства33

Дыпляматычны прарыў на пару кілямэтраў

Сьметнік для адкідаў Ігналінскай АЭС збудуюць ня за 2, а за 4 кілямэтры ад беларускай мяжы .

Літва ўлічыла патрабаванні Беларусі пры выбары месца для будаўніцтва сховішча радыеактыўных адходаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр Апацкі.

«Літва пайшла насустрач і прыняла да ўвагі некаторыя нашы прапановы, звязаныя з будаўніцтвам сховішча радыеактыўных адходаў», — сказаў ён. Так, новы аб’ект размесціцца на пляцоўцы Стабацішкес

побач з Ігналінскай АЭС за чатыры кіламетры ад граніцы з Беларуссю замест раней плануемых аднаго‑двух кіламетраў. Акрамя таго, Літва ўзмоцніць меры бяспекі захоўвання адходаў. У новым аб’екце будуць захоўвацца адходы малой і сярэдняй радыеактыўнасці.

Аляксандр Апацкі таксама адзначыў, што Літва прадаставіла Беларусі інфармацыю аб уздзеянні свайго сховішча на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце. Некаторыя даныя выклікалі пытанні ў спецыялістаў Мінпрыроды Беларусі.

«Так, мы хацелі б ведаць, якія меры будуць прыняты ў выпадку надзвычайнай сітуацыі ў зоне сховішча, аднак адказу пакуль не атрымалі, — сказаў ён. — Спадзяёмся, што ў хуткім часе гэты запыт будзе задаволены».

Паводле слоў першага намесніка міністра, з літоўскім бокам пастаянна вядзе перагаворы рабочая група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Мінпрыроды, Міністэрства аховы здароўя і МНС Беларусі.

Работы па стварэнню сховішча ў Літве і яго запаўненню радыеактыўнымі адходамі будуць праходзіць пад кантролем міжнародных экспертаў.

«Са свайго боку мы прымем самыя жорсткія меры па забеспячэнню кантролю за гэтым аб’ектам: у раёне граніцы з Літвой спецыялісты Мінпрыроды будуць праводзіць не толькі даследаванні ўзроўню забруджання паветра, але і глебы, унутраных і паверхневых вод, — сказаў ён. — Мы хочам быць поўнасцю перакананы, што здароўю насельніцтва Беларусі нішто не пагражае».

Аляксандр Апацкі таксама дадаў, што Літва плануе пабудаваць новую атамную станцыю на месцы Ігналінскай АЭС.

«Беларусь прыме актыўны ўдзел у абмеркаванні гэтага пытання і накіруе свае заўвагі і прапановы літоўскаму боку», — дадаў першы намеснік міністра.

Паводле БЕЛТА

Каментары3

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць