Свет22

Расія хоча адмовіцца ад даляра ў разліках за нафту і газ

Страты што да цяперашніх кантрактных коштаў складуць 11-15%.

Ва ўрадзе і адміністрацыі прэзідэнта РФ маюць намер абмеркаваць пытанне адмовы ад даляра на карысць рубля ў разліках за экспартныя пастаўкі нафты і газу.

Як піша «Коммерсант», спасылаючыся на крыніцы, да 8 верасня Мінэнэрга павінна падаць свае прапановы для разгляду на прэзідэнцкай камісіі ТЭК.

Яшчэ ў канцы ліпеня гэтае пытанне падняў кіраўнік Раснафты Ігар Сечын. У лісце прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну Сечын наракае, што ўжо цяпер фінансавыя санкцыі абмяжоўваюць магчымасці Раснафты, а ў выпадку іх пашырэння можа ўзнікнуць «немагчымасць правядзення ўсялякіх даляравых разлікаў з контрагентамі».

Аднак хутка перайсці на рублі немагчыма, працягвае Сечын, бо «валюта разлікаў паводле кантрактаў ужо зафіксаваная, контрагенты наўрад ці пагодзяцца на змены». Ён адзначае, што пераход на аплату ў рублях пацягне за сабой істотныя выдаткі. Паводле ягонай ацэнкі, страты што да цяперашніх кантрактных коштаў складуць 11-15%.

Акрамя таго, многія ўгоды залежаць ад валютных крэдытаў, і пераход на рублі будзе багаты на страты. Сечын таксама асцерагаецца, што дадатковы попыт на рублі і ўмацаванне яго курсу прычыняцца да зніжэння прыбытку.

У 2013 годзе Расея атрымала ад экспарту нафты і газу $194 і $28 млрд адпаведна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаецца на Новы год

Расіяне расстралялі ў Пакроўску семярых мясцовых жыхароў, якія не эвакуяваліся і хаваліся ў падвале14

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў3

Лукашэнка з'явіўся на дзіцячым навагоднім свяце пасля падзення на хакейным матчы7

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць