Нерухомасць22

У Мінску прадалі паўпакоя ў трохпакаёўцы і амаль 11 «квадратаў» у камуналцы. Што за здзелкі?

На сталічных аўкцыёнах усё часцей з’яўляюцца незвычайныя лоты — не цэлыя кватэры, а долі ў іх. Нягледзячы на юрыдычныя складанасці, попыт на такія метры расце, а кошты падчас таргоў істотна павялічваюцца, піша Onliner. 

Вясной 2025-га, напрыклад, з аўкцыёну выкупілі 1/4 кватэры па вуліцы Ванеева, 10 (Партызанскі раён).

Таргі за метры ў трохпакаёўцы агульнай плошчай 61,1 «квадрата» ў доме, пабудаваным у 1966 годзе, былі не першымі. Стартавая цана, ужо зніжаная за час папярэдніх спроб продажу на 40%, раўнялася 16 020 рублям ($5440 у эквіваленце). Крок таргоў складаў 5%, або 801 рубель.

Пераможца выкупіў лот за 22 428 рублёў ($7616 па курсе).

Намінальна новы ўласнік набыў 1/4 кватэры, гэта значыць крыху больш за 15 «квадратаў». Астатнія метры ў кватэры належаць дзяржаве (63/100 долі), а таксама іншаму ўласніку (12/100 доляў).

Аднак жылая плошча трохпакаёўкі па тэхпашпарце пазначана так: пакой на 11,5 «квадрата» і два пакоі па 17,2 «квадрата». Як у гэтых пакоях знайсці свае 15 квадратных метраў?

Праблема ў тым, што яны «разбрасаныя» па ўсёй плошчы трохпакаёўкі: не толькі жылой, але і агульнай. Іншымі словамі, набываючы чвэрць у трохпакаёўцы, пакупнік атрымаў, умоўна кажучы, паўпакоя і патрошкі «квадратаў» ад іншых памяшканняў: кухні, калідора, санвузла.

Чаму так? У гэтай трохпакаёўкі ёсць вялікі мінус: у кватэры долі не адасобленыя як пакоі. Гэта значыць, што ў кожнага ўладальніка ёсць доля ў агульнай уласнасці. Вызначаць, якая канкрэтна частка нерухомасці каму належыць, павінны самі гаспадары.

Дарэчы, пакупнік унёс арганізатару аўкцыёну яшчэ і 9% ад выніковай сумы лота як узнагароду за правядзенне таргоў, гэта значыць яшчэ 2018 рублёў ($685 у эквіваленце). У выніку 15 «квадратаў» з хвосцікам, вызначыць тэрытарыяльнае знаходжанне якіх у трохпакаёўцы складана, абышліся новаму ўладальніку ў $8301.

У кастрычніку гэтага года знайшоўся пакупнік і на 7/50 доляў у шасціпакаёвай камуналцы Мінска па вуліцы Пухавіцкая, 5 (Кастрычніцкі раён). Агульны метраж класічнай камунальнай кватэры — 103 «квадраты».

З аўкцыёну сышла яе частка — пакой у 10,84 квадратных метра, які належаў уласніку, што не плаціў за ЖКП.

Пераможца заплаціў за пакой 34812 рублёў (амаль $12 тысяч у эквіваленце), а таксама 9% ад гэтай сумы (1300 рублёў, або $1075 па курсе) арганізатарам аўкцыёну.

Каментары2

  • Квартэрант
    29.12.2025
    Дичь
  • Намасце
    29.12.2025
    Не уяўляю, як ён будзе рабіць "еўрарамонт" на сваіх квадратах. Напрыклад, 0,5 м2 у WC. 1,5 м2 на кухні ...

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць