Свет

У Польшчы рэзка павялічваюць выдаткі на фінансаванне спецслужбаў

Віцэ-прэм’ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш і міністр — каардынатар спецслужбаў Томаш Сямоняк правялі сумесную прэс-канферэнцыю, на якой сярод іншага вялася гаворка пра значнае павелічэнне фінансавання працы польскіх спецыяльных службаў у параўнанні з ранейшымі часамі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Artur Szczepanski/REPORTER/East News

Уладзіслаў Касіняк-Камыш адзначыў, што ў 2026 годзе выдаткі Службы вайсковай разведкі могуць дасягнуць 463 мільёнаў злотых (каля 121,6 мільёнаў даляраў), што амаль удвая больш, чым у 2022 годзе. Падобная сітуацыя і ў Службе вайсковай контрразведкі — яе бюджэт вырас з 362 мільёнаў злотых у 2022 годзе да 779 мільёнаў (каля 217,3 мільёнаў даляраў) у 2026-м. У 2025 годзе былі створаныя новыя інспектарыяты і філіялы гэтай службы ў розных гарадах.

Міністр таксама паведаміў, што ў 2026 годзе Агенцтвы ўнутранай бяспекі і разведкі будуць мець рэкордныя бюджэты (у параўнанні з 2022 годам большыя на 63% і 68% адпаведна, а вайсковыя службы, якія адказваюць за нацыянальную бяспеку, атрымаюць сродкаў на 72% больш. Як падкрэсліў Томаш Сямоняк, гэта сведчыць пра прызнанне ўрадам значнасці спецслужбаў, якія працуюць на першай лініі абароны.

Акрамя таго, ён нагадаў, што яшчэ ў 2024 годзе прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск аднавіў 10 аддзелаў Агенцтва ўнутранай бяспекі, скасаваных у 2017 годзе, каб лепш супрацьстаяць пагрозам ва ўсёй краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай2

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі1

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?7

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць