Да ўварвання расійскіх войск сілы АТА былі гатовы браць Луганск і Данецк
Намеснік міністра абароны паведаміў, што сілавікі былі гатовыя браць Данецк і Луганск 23-24 жніўня, але ўварванне расійскіх вайскоўцаў змяніла сітуацыю.
Пра гэта ён распавёў падчас закрытага пасяджэння ВР у чацвер.
Па словах крыніцы «Украінскай праўды», міністра абароны на пасяджэнні не было.
«Намеснік міністра расказаў, што на 23-24 жніўня мы маглі зачысціць Данецк і Луганск. Усе магчымасці для гэтага былі, і магчымасці, і рэсурсы, і настрой, а потым прыйшлі расійскія вайскоўцы», - распавёў суразмоўца.
Па словах вайскоўцаў, не кантралюецца каля 190 кіламетраў мяжы.
Каментары