Грамадства11

У Беларускай праваслаўнай царкве могуць быць утвораны новыя епархіі

У Беларускай праваслаўнай царкве могуць быць утвораны новыя епархіі. Аб гэтым паведаміў 17 верасня журналістам у Брэсце мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел пасля сустрэчы з кіраўніцтвам Брэсцкай вобласці.

«Мы будзем у найбліжэйшы час выходзіць з такой ініцыятывай. Я думаю, што свяцейшы патрыярх і Свяшчэнны сінод нас падтрымаюць, — сказаў кіраўнік БПЦ. — Гэта дасць магчымасць на месцах архірэям бліжэй быць да прыхаджан, да святароў».

Мітрапаліт Павел адзначыў, што менавіта таму па рашэнні патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, падтрыманага Свяшчэнным сінодам і архірэйскім саборам, сёння ўтвараюцца новыя епархіі, новыя мітраполіі. З буйных епархій выдзяляюцца новыя.

Кіраўнік БПЦ высока ацаніў уклад уладыкі Філарэта ў развіццё Беларускай праваслаўнай царквы. «Уладыка Філарэт зрабіў шмат. Бо ў савецкі час у Беларусі быў толькі адзін архірэй. Цяпер — 13. Але гэта яшчэ не мяжа», — падкрэсліў мітрапаліт Павел. 

У ходзе сустрэчы кіраўнік Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар адзначыў важную ролю царквы ў духоўным выхаванні грамадства і сказаў, што кожны новы храм, як і новая школа, стварае пэўную аўру, дае пазітыўны імпульс у жыцці рэгіёну. 

На мерапрыемстве паведамлялася, што, паводле звестак маніторынгу, 80% апытаных вернікаў вобласці называюць сябе праваслаўнымі. На тэрыторыі Брэсцкай епархіі зарэгістравана 205 прыходаў (з іх 16 — у Брэсце). У вобласці дзейнічае 180 цэркваў, яшчэ 23 — будуюцца, адраджаецца манастырскае жыццё, ствараюцца нядзельныя школы. 

Дапоўнім, што сустрэча ў аблвыканкаме адбылася ў межах візіту мітрапаліта Паўла ў Брэст 17—19 верасня, прымеркаванага да дня шанавання прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, які адзначацца 18 верасня. 

17 верасня мітрапаліт Павел узначаліў усяночную ў Свята-Сімяонаўскім кафедральным саборы, а 18 верасня возьме ўдзел у традыцыйным хрэсным ходзе і правядзе літургію ў Афанасьеўскім мужчынскім манастыры.

Праграмай візіту таксама запланаваны наведванне кіраўніком БПЦ Раство-Багародзічнага жаночага манастыра, сустрэчы з духавенствам Брэсцкай епархіі, прадстаўнікамі сястрыцтваў міласэрнасці і маладзёжных брацтваў, з асабовым складам Брэсцкай пагранічнай групы, наведванне цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

«Міратворац» выдаліў галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» са сваёй базы29

Севярынец распавёў, як на Акрэсціна яму арганізавалі пачварную газавую атаку5

У Беларусі навучыліся рамантаваць цепласеткі без адключэння ацяплення2

У Іране пахавалі аяталу Хаменеі2

У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінула 15‑гадовая дзяўчына, яшчэ тры маладыя чалавекі ў бальніцы1

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць