Усяго патроху22

Беларусы трымаюць у банках 10 трыльёнаў

Паводле апошнiх зьвестак, на 1 сьнежня ў сярэднiм на аднаго беларуса прыходзiлася 1 мiльён 55 тысяч рублёў ва ўкладах, або ў даляравым эквiваленце — 490,2 даляра ЗША.

На пачатак снежня ўклады насельніцтва рэспублiкi ў беларускiх банках у пераразлiку на нацыянальную валюту ўпершыню перасягнулi мяжу ў 10 трыльёнаў рублёў, паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс‑сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч.

З пачатку гэтага года ўклады павялiчылiся амаль на 2,3 трыльёна рублёў, або на 29,2 працэнта. Гэта пры тым, што асноўнымi напрамкамi грашова‑крэдытнай палiтыкi прадугледжвалася, што ўклады насельнiцтва павялiчацца за год на 1,7—2 трыльёны. На пачатак снежня ў нацыянальнай валюце ўклады склалi 6,4 трыльёна рублёў, а ў замежнай — 1,7 мiльярда долараў ЗША.

Беларусы аддаюць перавагу беларускаму рублю, таму што не першы год праводзiцца i ў далейшым застанецца нязменнай працэнтная палiтыка, якая накiравана на забеспячэнне больш прывабных умоў па зберажэннях менавiта ў беларускiх рублях. Гэта значыць, працэнтная стаўка рублёвага ўкладу павiнна прыносiць укладчыку большы даход, чым захоўванне валютнага ўкладу.

Паводле апошнiх даных, на 1 снежня ў сярэднiм на аднаго беларуса прыходзiлася 1 мiльён 55 тысяч рублёў ва ўкладах, або ў доларавым эквiваленце — 490,2 долара ЗША. Узгадаю, што на пачатак года — 1 студзеня — у сярэднiм на аднаго жыхара рэспублiкi прыходзiлася 820 тысяч рублёў зберажэнняў, што было эквiвалентна 384,6 долара. Такi рост сведчыць пра тое, што людзi давяраюць працэнтнай палiтыцы, што праводзiць галоўны банк. Да таго ж, зазначу, актыўнасць у прыцягненнi сродкаў праяўляюць i банкi, якiя пастаянна ўдасканальваюць сваю работу: яны адкрываюць не толькi новыя вiды ўкладаў на прывабных умовах, але i мадыфiкуюць дзеючыя вiды дэпазiтаў.

Ігар Шчучэнка, «Звязда»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету8

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

Узлёт Фараджа абудзіў кельцкія нацыі. Англійскі нацыяналізм пагражае разваліць Злучанае Каралеўства12

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету8

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць