Свет77

Свіння з'явілася і знікла ў тэлеграм-канале Дзмітрыя Мядзведзева

Паплечнік Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Мядзведзеў у Дзень незалежнасці ЗША апублікаваў відэа са свіннёй, у якой сіндром трасучкі галавы. Але пасля яго выдаліў.

Парася з канала floppythepig

Мінулай ноччу ў афіцыйным канале сакратара Рады Бяспекі Расіі Дзмітрыя Мядзведзева быў апублікаваны відэазапіс свінні, якая жуе, стоячы ў лужыне. Гэта супала з святкаваннем 250‑годдзя незалежнасці ЗША.

Ніякіх тлумачэнняў да відэа не было. Запіс быў выдалены праз некалькі хвілін. Каментарыяў пра тое, што адбылося, не было.

Папярэдні запіс у тым жа канале быў апублікаваны ўвечары 3 ліпеня. У ім Мядзведзеў «ад імя кіраўніцтва і народа Расійскай Федэрацыі» выказваў «глыбокія спачуванні ў сувязі з пакутніцкай гібеллю Вярхоўнага кіраўніка Ісламскай Рэспублікі Іран Вялікага Аяталы Сееда Алі Хаменеі».

Відэа, якое з'явілася і знікла ў канале Мядзведзева, было ўзята з інстаграм-акаўнта floppythepig на 44 тысячы падпісчыкаў, дзе публікуюцца гісторыі з жыцця адной свінні.

«Флопі — унікальнае парася! Нарадзілася з сіндромам трасучкі галавы, а атрымала другі шанец. Цяпер яно задаволенае, раздуранае хатняе парася!» — гаворыцца ў апісанні акаўнта, які быў створаны ў ЗША ў 2020 годзе.

Відэа, якое з'явілася ў канале Дзмітрыя Мядзведзева следам за паведамленнем пра паездку ў Іран, першапачаткова было апублікавана 23 чэрвеня. «Сёння выдатны дзень для выдатнага дня», — абвяшчаў подпіс да відэа з Флопі, якое жуе.

Мядзведзеў пра Дзень незалежнасці ЗША 4 ліпеня не выказваўся. Уладзімір Пуцін у гэты дзень пагаварыў з Трампам.

Каментары7

  • 453543
    05.07.2026
    Былы Прэзідэнт, як яны лічуць, "вялікай краіны", напіваецца да свінскага, скоцкага стану. Потым пачынае утварать усялякія непатрэбствы, якія нават падзаборныя алкашы не дазваляюць сабе. Ён наогул згубіў усе рэшткі свайго і да таго невялікага розуму. Фу, ганьбішча!
    Але мяне ўжо нішто не здзіўляе, цяперашні, у якога таксама ветрам дах здула, не лепшы.
  • Делаю работу редакции
    05.07.2026
    Нiва, проверяйте прежде, чем постить: это явный фейк - предыдущий пост на скриншоте - соболезнования хаменеи, опубликованный день назад и с 1 (одним) просмотром. Пост со свиньёй тоже 1 просмотр.
    И День независимости США зачем-то притянули, хотя с хаменеи смешнее, тк свинья харам в исламе.
  • Лол
    05.07.2026
    Блін, НН, на кучы тэлеграм каналаў ёсць скрыншоты гэтага крынжа Мядзведзева. Навошта столькі тэксту, калі адзін скрыншот тлумачыць усё.

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі9

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць