Здарэнні22

У Мінску зноў спрабавалі захапіць закладніка

Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту, які адбыўся днём 23 кастрычніка ў краме ў падземным пераходзе каля ўнівермага «Беларусь» на Партызанскім праспекце ў Мінску. Учора ГУУС Мінгарвыканкама паведамляла аб тым, што нейкі мужчына пагражаў дзвюм жанчынам разбітай бутэлькай. 

Як паведаміў начальнік аддзела пракуратуры Мінска Алег Кандарэвіч, насамрэч адбыўся захоп закладніка. Пракуратура санкцыянавала ўзяцце пад варту мужчыны 25 гадоў, раней судзімага за вымаганне і заведама падманнае паведамленне аб рыхтаваным выбуху. У дачыненні да яго распачата справа па частцы 1 артыкула 291 КК (захоп закладніка). Заканадаўствам за гэта прадугледжана пазбаўленне волі ад 5 да 10 гадоў. 

Кандарэвіч расказаў, што, будучы ў краме, мужчына прыставіў да горла прадаўшчыцы «ружачку», сам выклікаў міліцыю і запатрабаваў адпусціць яго брата з СІЗА № 1. У адваротным выпадку ён пагражаў забіць жанчыну. На месца надзвычайнага здарэння выязджаў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў, які вёў са злачынцам, што захапіў закладніка, перамовы. У пэўны момант мужчыну ўдалося абясшкодзіць без прымянення зброі. Жанчыне сур'ёзных пашкоджанняў не нанесена.

Каментары2

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін3

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна15

Сабаленку ў Мінску ахоўвала кампанія, заснаваная былым гэбістам і ўчастковым. На пярэднім краі быў легендарны Іваныч2

Беларус пра адстаўку Фёдарава: Вера ў непагрэшнага тэхнакрата невыкараняльная13

Польшча рэзка знізіла выдачу міжнароднай абароны беларусам. У чэрвені адмоў удвая больш, чым станоўчых рашэнняў18

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму22

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней2

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін3

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць