Спорт11

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю

«Мне давялося патэлефанаваць Інфанціна і даць яму параду», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Джані Інфанціна ўручае Дональду Трампу Прэмію міру ФІФА падчас лёсавання чэмпіянату свету па футболе 2026 года, 5 снежня 2025 года. Фота: AP Photo / Stephanie Scarbrough, Pool, File

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам чэмпіянату свету па футболе.

«Мне давялося патэлефанаваць Джані [Джані Інфанціна — прэзідэнт ФІФА — НН] і даць яму параду. Я сказаў: «Джані, я раю дапусціць гэтага хлопца да гульні». Не, я такога не казаў — я сказаў, што хацеў бы падаць скаргу», — працягнуў Трамп, прызнаўшыся, што «паняцця не меў, што будзе пасля гэтага».

Што праўда, Інфанціна раней заявіў, што ФІФА самастойна прыняла рашэнне аб адмене дыскваліфікацыі амерыканскага футбаліста.

Паводле слоў кіраўніка арганізацыі, званок Трампа сапраўды адбыўся, аднак рашэнне па Фаларына Балагуне, як сцвярджаецца, было прынята самастойна.

Фаларын Балагун павінен быў быць дыскваліфікаваны пасля матчу 1/16 фіналу, калі ЗША згулялі з Босніяй і Герцагавінай, дзе форвард атрымаў чырвоную картку.

На 64‑й хвіліне ён наступіў на галёнку абаронцу баснійцаў Тарыку Мухарэмавічу. Спачатку суддзя не зафіксаваў парушэнне, але пасля прагляду VAR паказаў амерыканцу прамую чырвоную картку. Чырвоная картка прадугледжвае не толькі аўтаматычнае выдаленне ў гульні, але і пропуск наступнага матча

Але праз некалькі дзён ФІФА прыпыніла дзеянне дыскваліфікацыі, зрабіўшы яе ўмоўнай і прызначыўшы Балагуну выпрабавальны тэрмін працягласцю 12 месяцаў, што дазволіла амерыканскаму форварду трапіць у заяўку на матч 1/8 фіналу з Бельгіяй.

Трамп тады, выступаючы ў Белым доме, Трамп заявіў, што папрасіў ФІФА перагледзець пакаранне, паколькі, на яго думку, парушэння правілаў не было.

Выпадак быў беспрэцэдэнтны. За ўсю гісторыю чэмпіянатаў свету з 1930 года было паказана 188 чырвоных картак, і толькі адзін футбаліст раней пазбег наступнай дыскваліфікацыі. Гэта быў бразілец Гарынча на чэмпіянаце свету 1962 года — яшчэ да ўвядзення аўтаматычных адхіленняў.

У матчы з Бельгіяй Балагун выйшаў у стартавым складзе і правёў на полі 92 хвіліны, пакуль не быў заменены, а Бельгія выбіла ЗША з турніру.

Каментары1

  • Чак
    18.07.2026
    Прэзідэнт Трамп - Пераможца ! 🇺🇸

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 46

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 46

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць