Вайскова-марскія сілы Італіі паведамілі, што з пасажырскага парома Norman Atlantic, які гарыць у Іанічным моры, паміж Грэцыяй і Італіяй, быў эвакуяваны 251 чалавек.

Пра гэта гаворыцца ў твітэры ведамства.

Як паведамляецца, на борце парома ўсё яшчэ знаходзяцца 227 чалавек.

Раней МЗС Беларусі паведаміў, што грамадзян Беларусі на пароме няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0