Фанаты «Сіхокс». Фота: pnsn.org

Фанаты «Сіхокс». Фота: pnsn.org

«Калі вы былі ў штаце Вашынгтон, то ведаеце, што ён трохі ашалеў з таго часу, як «Сіэтл Сіхокс» выйгралі Супер Боўл», — піша Gizmag пра энтузіязм фанатаў амерыканскага футболу. Энегрію фанатаў вырашылі скарыстаць у навуковых мэтах.

Стыхійную сілу фанатаў «Сіхокс» навукоўцы заўважылі яшчэ ў 2011 годзе. Тачдаўн Маршаўна Лінча, а дакладней, рэакцыю фанатаў на яго зафіксаваў сейсмограф — землятрус магнітудай 2,0. Той тачдаўн пазней стаў славутым і атрымаў назву «Beast Quake».

Напярэдадні гульні «Сіхокс» з «Грын-Бэй Пэкерс» за выхад у плэй-оф Нацыянальнай футбольнай лігі 18 студзеня усталявалі датчыкі новага пакалення, што фіксуюць падземныя штуршкі за тры секунды, што ў 5-6 разоў хутчэй за папярэдняе пакаленне. Тэст такога прыбору цяжка зладзіць на рэальным землятрусе, спланаваць які пад патрэбы навукоўцаў немагчыма.

Штуршкі падчас гульні. Выява: pnsn.org

Штуршкі падчас гульні. Выява: pnsn.org

Тэст абсталявання прайшоў паспяхова. А падчас яго высветліліся і цікавыя дэталі пра фанатаў. Найбольш магутны землятрус (нават магутнейшы за «Beast Quake») адбыўся не пасля тачдаўну і нават не пасля перамогі «Сіхокс» (фінальны лік — 28:22). Наймацнейшыя штуршкі выклікаў надзіва сінхронны танец заўзятараў.

Каліброўка сэнсараў дапаможа навукоўцам болей дакладна прадказваць землятрусы і лепей папярэджваць аб іх. Некалькі дадатковых секунд перад землятрусам могуць дапамагчы знайсці надзейнае сховішча, а значыць і ўратаваць жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?