Свет

Іранскі генерал загінуў у Сірыі падчас атакі ізраільскіх верталётаў

Іранскі генерал, які быў дарадцам ва ўзброеных фармаваннях ісламісцкай групоўкі «Хезбала» ў Сірыі, загінуў у выніку ізраільскага авіяцыйнага ўдара, заявіў афіцыйны Тэгеран на пачатку гэтага тыдня.

Разам з генералам Махамедам Алі Алахдадзі загінулі шэсць баевікоў ліванскай ісламісцкай арганізацыі, паведаміў сайт канала Foxnews.

Ізраіль не падцвердзіў, але і не абверг інфармацыю пра тое, што ягоныя сілы правялі бамбёжку сірыйскай тэрыторыі.

Ліванская шыіцкая групоўка «Хезбала», якая падтрымлівае шчыльныя сувязі з Іранам, пачала ўдзельнічаць у сірыйскай грамадзянскай вайне на баку рэжыма Башара Асада з 2012 года, асноўнымі праціўнікамі якога з'яўляюцца рознага роду сунніцкія — ісламісцкія ці прадэмакратычныя арганізацыі.

Прадстаўнікі ізраільскай разведкі, якіх цытуюць медыі, не выключаюць, што прадстаўнікі Ірана і «Хезбалы» маглі планіраваць атакі супраць Ізраіля ўздоўж ізраільска-сірыйскай мяжы.

Гэтак, у сакавіку 2014 года баевікі падарвалі на мяжы джып з ізраільскімі жаўнерамі, у выніку чаго атрымаў цяжкія раненні адзін чалавек.

Такім чынам, Ізраіль дэманструе «Хезбале», Ірану і Башару Асаду, што не дазволіць ліванскай ісламісцкай групоўке дзейнічаць уздоўж сваёй мяжы з Сірыяй, лічаць аналітыкі, якіх цытуе амэрыканскі інфармацыйны сайт mcclatchydc.com.

7 снежня 2014 года Ізраіль разбамбіў у Сірыі сховішчы з атрыманымі ад Расіі ракетнымі комплексамі С-300, якія маглі патрапіць «Хезбале»

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю20

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць