Здарэнні2020

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію

Гісторыю мінчука Мікалая — бацькі чатырох дзяцей і айцішніка па прафесіі — распавялі ў сюжэце АНТ. Мужчына стаў фігурантам крымінальнай справы за незаконны абарот агнястрэльнай зброі.

На папулярным маркетплэйсе Мікалаю трапіўся рэвальвер мадэлі «Бульдог Курс». Мужчына быў упэўнены, што купляе бяспечны забаўляльны тавар, тым больш што для афармлення замовы не патрабавалася ніякіх дакументаў або дазволаў.

Забраўшы тавар, мінчук некалькі разоў выпрабаваў яго ў лесе. Аднак пакупка мужчыне не спадабалася, бо рэвальвер аказаўся занадта гучным.

Якім менавіта чынам пра набытак даведаліся праваахоўнікі, у тэлесюжэце не ўдакладняецца, аднак Мікалай быў затрыманы і правёў цэлы год у следчым ізалятары.

Эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз даследавалі канструкцыю «Бульдога». Высветлілася, што расійскі вытворца пайшоў на хітрасць. Звычайны траўматычны патрон з порахам сумешчаны з шарыкам. Хітрасць «Бульдога» ў тым, што для яго патроны і шарыкі — падзялілі. І тыпу як па характарыстыках ужо не зброя, а цацка.

Аднак беларуская балістычная экспертыза прызнала рэвальвер агнястрэльнай зброяй траўматычнага дзеяння, абарот якой у Беларусі забаронены, бо сіла стрэлу нясе небяспеку для жыцця чалавека.

За такія дзеянні прадугледжана пакаранне да 7 гадоў зняволення, і некаторыя пакупнікі «Бульдогаў» ужо атрымалі рэальныя тэрміны ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, гаворыцца ў сюжэце. Мікалаю суд прызначыў 5 гадоў дамашняй хіміі.

Каментары20

  • Ф
    19.07.2026
    Самая страшная зброя - гэта кухонныя нажы. Праз іх гіне найбольшая колькасць людзей. Праз іх і праз кароваў. Таму тым, хто набывае нажы - па сем год у плечы. Хто кароваў - адразу пажыццёвае з магчымасцю замены на расстрэл праз 20 год.
  • Ё
    19.07.2026
    З рэпартажа вынікае, што ні асуджаны, ні следчыя да правядзення экспертызы не маглі ўстанавіць пагрозу ад патронаў. Асуджанны дзейнічаў у добрых намерах, быў уведзены у зман прадаўцом і не ўсведамляў што купляе небяспечны тавар. Думаў, што купляе бяспечны. Такім чынам, прысуд не справядлівы і антыгуманны. Гэта прыкладна, як вы бы куплялі гарбату на маркеплэйсе, а вам прыслалі канабіс, а суд асудзіў вас, бо ня гледзячы на ваш добры намер, пастанавіў вас злачынцам. Гэта не справядлівы суд і прысуд.
  • bosed
    19.07.2026
    политзек, Всё верно, не дай бог у кого то появится даже такое оружие,
    так это ж они смогут безнаказанно экстемистить :D,
    а если чего потяжелее? Мусорок, что получил маслину в бубен, этот нирвана который отправился на концерт к Йосе Кабздоху, вполне может подтвердить :D

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць