Моды66

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х

Празрыстыя сандалі, шлапакі ды туфлі з мяккага пластыку, якія былі папулярныя ў 1990-я, зноў вярнуліся ў модныя калекцыі. Цяпер іх выпускаюць як масавыя брэнды, так і вядучыя модныя дамы, прапаноўваючы новыя формы і колеры.

Калекцыя Coach сезону вясна 2023. Фота: Lexie Moreland / WWD via Getty Images. Здымак дапрацаваны з дапамогай штучнага інтэлекту.

Празрысты абутак з эластычнага пластыку, вядомы пад англійскай назвай jelly shoes, стаў адным з прыкметных трэндаў сезона. Як піша Rzeczpospolita.pl, калі трыццаць гадоў таму яны асацыяваліся перадусім з дзіцячым і моладзевым гардэробам, то сёння дызайнеры прапануюць іх у самых розных варыянтах — ад спартыўных мадэляў да элегантных туфляў на абцасах.

Гісторыя гэтага абутку пачалася яшчэ пры канцы 1970-х, калі бразільскі брэнд Melissa выпусціў першыя мадэлі з гнуткага пластыку. Аднак сапраўдную папулярнасць яны набылі ў 1990-я, калі сталі адным з сімвалаў летняй моды.

Туфлі на абцасе з калекцыі Loewe сезона вясна—лета 2026 падчас Тыдня моды ў Парыжы, 3 кастрычніка 2025 года. Фота: loewe.com

Новая хваля цікавасці да jelly shoes пачалася ў 2024 годзе пасля таго, як вялікую ўвагу прыцягнулі пластыкавыя шлёпанцы амерыканскага брэнда The Row. У наступным годзе празрысты абутак з'явіўся ў калекцыях Skims, Giambattista Valli, Chloé і Puma, якая выпусціла мадэль у супрацоўніцтве з брэндам Fenty спявачкі Рыяны.

Празрыстыя чаравікі на абцасе на мадэлі, якая дэманструе калекцыю Chloé сезона вясна—лета 2026 на Тыдні моды ў Парыжы, 5 кастрычніка 2025 года. Фота: chloe.com

Сёлета падобныя мадэлі прапануюць як масавыя брэнды H&M, Marks & Spencer і COS, так і люксавыя модныя дамы. Празрыстыя басаножкі, туфлі і в'етнамкі таксама можна ўбачыць у гардэробах знакамітасцяў, сярод якіх актрысы Зоі Кравіц, Джэніфер Лоўрэнс і Брук Шылдс.

Дызайнеры не абмяжоўваюцца класічнымі басаножкамі. У новых калекцыях з'явіліся платформы, туфлі на невысокіх абцасах, мадэлі з высокай халявай і больш спартыўныя варыянты.

Сам брэнд Melissa, з якога пачалася гісторыя гэтага абутку, сёлета прадставіў сумесныя калекцыі з Ganni і Diesel. Jimmy Choo і Loewe зрабілі стаўку на мадэлі з невысокімі абцасамі, Chloé паказаў празрыстыя туфлі з раменьчыкамі, а Valentino Garavani — басаножкі, якія нагадваюць карункі.

Сандалі Melissa. Фота: modivo.pl

Да трэнду далучыўся і Nike, абнавіўшы мадэль Rejuven8 Run, упершыню прадстаўленую ў 2008 годзе. Яна атрымала празрысты пластыкавы каркас і здымны ўнутраны «шкарпэткападобны» элемент з сеткі.

Rejuven8 Run. Фота: nike.com

Празрысты пластыкавы абутак з'яўляецца і ў мужчынскіх калекцыях. Напрыклад, на паказе Saint Laurent сезона вясна—лета 2027 дызайнер Энтані Вакарэла прадставіў мужчынскія туфлі з напаўпразрыстага матэрыялу, якія сталі адной з самых абмяркоўваемых дэталяў калекцыі.

Разам з папулярнасцю такога абутку зноў узніклі і пытанні пра яго практычнасць. Празрысты пластык можа націраць ногі, а асноўны матэрыял, полівінілхларыд (ПВХ), нярэдка крытыкуюць праз яго ўплыў на навакольнае асяроддзе. Тым не менш гэта не перашкодзіла вяртанню трэнду ў калекцыі многіх вытворцаў.

Каментары6

  • логично
    20.07.2026
    Кнур, у них пластик в мозгах
  • дзёшава и сярдита
    20.07.2026
    только Лукашенковским чиновникам это не показывайте, а то Беллегпром воспользуется возможностью, задешево одеть всех белорусов в "ультрамодную обувь"
  • 453543
    20.07.2026
    дзёшава и сярдита, Тым болей, што зрабіць гэта вельмі проста: на заводзе па вытворчасці пластыкавых бутэлек для вады мяняеце прэс-форму і ... пагналі нашы гарадскіх па бульвару.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла17

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла17

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць