Міністэрства гандлю Беларусі 26 лютага прыпыніла працу дзевяці міні-кавярняў на рынку ў Ждановічах, што належаць ТАА «Сайгон», паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Праверкамі выяўлены факты рэалізацыі прадукцыі з закончанымі тэрмінамі прыгоднасці на суму звыш 18 млн рублёў. Пры гэтым яе большую частку склала прадукцыя ўласнай вытворчасці, тэрміны рэалізацыі якой складаюць ад 6 да 24 гадзін. Сярод іншых парушэнняў невыкананне парадку кантролю якасці і бяспекі прадукцыі, выкарыстанне неправеранага вагавымяральнага абсталявання, парушэнне ўстаноўленага парадку рэкламы алкагольных напояў, невыкананне рэжыму працы і інш.
Для ліквідацыі парушэнняў і забеспячэння дзейснага кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі кіраўніцтву ТАА «Сайгон» адведзена 12 дзён.
Каментары