Дом-музей Іосіфа Сталіна ў Ржэўскім раёне Цвярской вобласці ствараць не будуць, паведаміў кіраўнік прэс-службы Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзіслаў Конанаў.

У вёсцы Харошава ў рамках ваенна-гістарычнага маршруту будзе адкрыта экспазіцыя, прысвечаная паездцы вярхоўнага галоўнакамандуючага на фронт, растлумачыў Конанаў. Ён падкрэсліў, што арганізатары не хацелі б нейкай ідэалагізацыі гэтага музея.

Раней СМІ паведамлялі, што па ініцыятыве РВГТ там будзе створаны дом-музей, прысвечаны асобе Сталіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?