Спіс самых уплывовых асобаў Беларусі «Наша Ніва» складае другі раз. Папярэдні рэйтынг з’явіўся ў 2013-м. Наш цяперашні топ-100 адлюстроўвае жыццё краіны на пачатак 2015 года.
Ва ўмовах беларускага аўтарытарызму натуральна, што верхняя частка спісу спрэс складаецца з людзей, блізкіх да ўлады. Наконт таго, хто павінен зноў ачоліць «топ», сумневаў не было ні ў кога з экспертаў. Гульцоў у гэтую зборную фактычна набірае адзін чалавек. Ён жа яе галоўны трэнер, ён жа і капітан, і галоўны гулец.
Аляксандр Лукашэнка стварыў сістэму аднаасобнай улады. Існуе і своеасаблівае «палітбюро», але яно, у адрозненне ад савецкага часу, нефармальнае.
Бясстрашны Мікола Статкевіч (№45), які пяць гадоў таму кінуў выклік Лукашэнку, па-ранейшаму за кратамі. Але паміж прадстаўнікамі незалежнай супольнасці ён наперадзе ўсіх.
Крытэры вызначэння ўплывовасці засталіся нязменнымі. Гэта колькасць людзей пад кіраваннем асобы. Гэта таксама рэсурсы, у тым ліку фінансавыя, якія яна можа размяркоўваць. Гэта і колькасць сфераў грамадскага жыцця, на якія асоба мае ўплыў, а таксама актыўнасць, з якой намінант карыстаецца сваёй уладай.
Цікава, што эксперты адзначаюць і тых людзей, уплыў якіх маральны, а не ўладны ці фінансавы.
Натуральна, што больш медыйных і харызматычных персон эксперты ставяць вышэй за шэрых кардыналаў. Увогуле, беларускія ўладныя структуры і бізнэс даволі закрытыя, што не можа не мець адбітку на рэйтынгу.
(У дужках указваецца месца ў аналагічным рэйтынгу 2013 года.)
бізнэсовец, уласнік кампаніі «Трайпл» Ніводзін іншы беларускі мільянер не мае такой разнастайнасці ў бізнэсе. І нафта, і нерухомасць, і рытэйл, і будматэрыялы, і фармацэўтыка, і турызм, і рэстараны… А таксама любімая цацка – футбольнае «Дынама». |
старшыня савета рэспублікі Новая пасада Мясніковіча — сінекура. Амаль нікога з ягоных папярэднікаў Лукашэнка не вяртаў у вялікую палітыку. Але ці верыць хто-небудзь, што дасведчаны наменклатуршчык насамрэч застанецца па-за гульнёй? На фота: падчас наведвання рэдакцыі сайта kyky.org |
старшыня Следчага камітэта Следчы камітэт – гэта самая актыўная і самая празрыстая сілавая структура краіны. Шаеў не быў завязаны з мінскімі групоўкамі сілавікоў. Але харызмы і яркасці яму ўсё ж не хапае. |
намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта З кожным годам рыначнік Снапкоў пачуваецца сябе ўсё больш упэўнена. Ён можа належным чынам прадставіць краіны на міжнародным узроўні, гатовы і да кантактаў з незалежнымі экспертамі. |
старшыня Камітэта дзяржкантролю Першай працай Анфімава было пасвіць калгасных коней. Цяпер ён галоўны «пастух» краіны. Гэты дзядуля, які дабрадушна ўсміхаецца з-пад сівых вусаў, наводзіць страх на многія арганізацыі і людзей. Праверак КДК рэальна баяцца. |
кіраўнік службы бяспекі прэзідэнта Кіраўнік службы аховы — адна з ключавых пасад у сённяшняй Беларусі. Шынкевіч – своеасаблівы мазгавы цэнтр, які займаецца пытаннямі планавання і забеспячэння аперацый. |
памочнік прэзідэнта, лідар «Белай Русі» Радзькоў атрымаў неабмежаваны доступ да кіраўніка краіны. Цяпер ў яго абавязкі ўваходзіць азнаямленне Лукашэнкі са свежымі навінамі, падрыхтоўка сустрэч і тэлефонных размоваў, нават адчыніць дзверцы аўтамабіля падчас паездкі. |
генеральны пракурор Аўтарытэт і пазіцыі пракуратуры падарвала справа намесніка Аляксандра Архіпава, які за хабар спыніў крымінальную справу супраць злачынцы. Але сам Канюк не быў ублытаны ў гэтую гісторыю. |
бізнэсовец, старшыня рады праўлення «Амкадора» Шакуцін стаў самым набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсменам. Мільянер суправаджае яго і падчас рабочых турнэ, сумешчаных з адпачынкам, і нават падчас сямейных візітаў да цешчы Лукашэнкі. |
міністр інфармацыі Ад першых дзён на пасадзе Ананіч праўляе напорыстасць. Але барацьбу за аўдыторыю ў інтэрнэце дзяржаўная прапагандысцкая машына прайграе ўчыстую. |
кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра Пра самага таямнічага беларускага чыноўніка па-ранейшаму нічога невядома. ААЦ працягвае сачыць за інтэрнэтам, а калі трэба, то ўключыць «рубільнік». |
першы віцэ-прэм’ер Мацюшэўскі размаўляе па-англійску, умее стылёва апранацца і не баіцца ўсміхацца ў камеру. Топ-менеджар, які скончыў Лонданскую бізнэс-школу, пагадзіўся стаць тварам пераменаў у крызісны час. |
галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Уплыў Якубовіча грунтуецца не толькі на пасадзе кіраўніка прэзідэнцкай газеты, але і на інтэлектуальнай харызме. Але сістэма і на яго накладвае свае абмежаванні. |
міністр абароны Высокае месца Раўкова хутчэй аванс, давер да ўплывовасці міністэрства абароны. Асабістыя якасці ўласна міністра, мабыць, праявяцца крыху пазней. |
старшыня Цэнтрвыбаркама Старшыня ЦВК выходзіць на авансцэну толькі падчас прэзідэнцкіх выбараў. І сёлета якраз такі год. Ярмошына займае сваю пасаду ўжо 18 гадоў. Так, як яна, не ўмее лічыць ніхто. |
Самыя ўплывовыя беларусы. №25—№50
Самыя ўплывовыя беларусы. Месцы №51—№100 + спіс экспертаў + аналіз тэндэнцый