Усяго патроху

Аргентынскі футбаліст выпаў з вакна падчас гульні ў футбол

На шчасце, вакно было на першым паверсе — падаць было толькі 3 метры.

Канечны пасля падзення. Фота: CEN

Нападнік аргенцінскага клуба «Сан-Ларэнса» і юнацкай зборнай Аргенціны Томас Канечны выпаў з вакна падчас гульні на кансолі, паведамляе The Daily Mirror.

Канечны сядзеў на вакне і гуляў на прыстаўцы ў футбольны сімулятар FIFA. Раптоўна вакно, на якое ён абаперся, адчынілася — футбаліст паляцеў уніз.

Футбаліст адзначаў сваё 17-годдзе з сябрамі ў гатэлі ў Парагваі. Нумар размяшчаўся на першым паверсе — футбаліст пазбегнуў сур’ёзных траўмаў.

«Мне пашчасціла, усяго некалькі драпін. Галоўнае, што не прапусціў вечарыну», — кажа ён.

На самой справе, было відаць, што футбалісту балюча, распавядае супрацоўнік гатэля Фабіян Пуэнтэ, які аказаў Канечнаму першую дапамогу. Паводле яго слоў, футбаліст выкруціў шчыкалаткі, атрымаў заўважныя парэзы і сінякі.

Траўмы не пашкодзяць Канечнаму ўзяць удзел у Чэмпіянаце свету сярод юніёраў, што пройдзе ў кастрычніку ў Чылі. У адборачных гульнях перад падзеннем Канечны забіў Уругваю, Балівіі, Чылі і двойчы Парагваю. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць