Навука і тэхналогіі11

Навукоўцы стварылі антыцелы, што значна паслабляюць ВІЧ

Адна доза на б’е па вірусу 28 дзён і не дае моцных пабочных эфектаў.

Выява: NIAID / Flickr

Сённяшнія антырэтравірусныя сродкі толькі стрымліваюць развіццё вірусу імунадэфіцыту чалавека. Але нядаўна створаная малекула 3BNC117 значна паслабляе сам вірус, распавядаюць навукоўцы ў часопісе Nature.

Антыцелы 3BNC117 эфектыўныя супраць 80% штамаў ВІЧ і на пэўны час значна скарачаюць прысутнасць ВІЧ у крыві. Праўда, прэпарат не забіў вірус канчаткова.

Прэпарат быў правераны на 29 добраахвотніках, кожны атрымаў дозу ад 1 да 30 мг. У чацвёрых утварылася рэзістыўнасць да лекаў. Але ў васьмі назіралася значнае (у 300 разоў) скарачэнне ВІЧ у крыві, яшчэ ў чацвёрых нават па прашэсці 28 дзён ВІЧ у крыві было менш, чым перад пачаткам тэстаў. Цяжкіх пабочных эфектаў тэсты не выявілі.

3BNC117 быў атрыманы праз кланаванне антыцела, што ўтвараецца ў 1% ВІЧ-інфектаваных.

Пакуль лекі не гатовыя да выхаду на рынак. Навукоўцы хочуць праверыць прэпарат на спалучальнасць з іншымі лекамі ды на магчымасць выкарыстання падчас паўзы ў антырэтравіруснай тэрапіі. Магчыма, прэпарат можна выкарыстоўваць і як прэвентыўную меру.

Чытайце таксама: Навукоўцы стварылі вакцыну ад заражэння ВІЧ

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Плакалі ўсе». Выпускнікі дзеляцца сваімі эмоцыямі ад месцаў размеркавання

«Плакалі ўсе». Выпускнікі дзеляцца сваімі эмоцыямі ад месцаў размеркавання

Усе навіны →
Усе навіны

«Смяяліся з паведамленняў, абмяркоўвалі фатаграфіі». Беларус расказаў, як на мяжы дапытваюць тых, хто доўга не быў на радзіме15

Двухразовы ўладальнік прэміі «Оскар» Джын Хэкман, яго жонка і іх сабака знойдзеныя мёртвымі ў доме ў Санта-Фэ3

Адзін графік, які паказвае ўсю бяду з дактарамі ў рэгіёнах11

Лукашэнка дае інтэрв'ю амерыканскаму блогеру7

Інтэрв'ю Лукашэнкі абвесцілі экстрэмісцкім матэрыялам13

Інтымнае відэа заснавальніцы стартапа, знятае без яе згоды, трапіла ў інтэрнэт. Ёй спатрэбілася тры гады, каб усё выдаліць1

Хацелі напісаць «расіст», а атрымлівалася «Трамп». У айфонах здарыўся дзіўны збой

Як расіяне ставяцца да Лукашэнкі — вынікі свежага апытання11

У сацсетках пішуць пра маньяка ў Наваполацку. Міліцыя пракаментавала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Плакалі ўсе». Выпускнікі дзеляцца сваімі эмоцыямі ад месцаў размеркавання

«Плакалі ўсе». Выпускнікі дзеляцца сваімі эмоцыямі ад месцаў размеркавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць