Свет

У Аўстрыі стварылі ўрадавую кааліцыю без ультраправых

Цэнтрысцкія партыі Аўстрыі дамовіліся пра фармаванне кааліцыйнага ўрада, у які не ўвойдуць ультраправыя. Лідар нацыяналістычнай Партыі свабоды Герберт Кікль назваў саюз сваіх супернікаў «кааліцыяй няўдачнікаў» і запатрабаваў новых выбараў, піша Euronews.

Крысціян Штокер. Фота: AP Photo/Heinz-Peter Bader

Нацыяналістычная Партыя свабоды пад кіраўніцтвам Герберта Кікля атрымала перамогу на выбарах у верасні мінулага года, атрымаўшы 28%, але Кікль так і не змог дамовіцца з іншымі партыямі аб саюзе. У выніку кааліцыйныя перамовы занялі 5 месяцаў, стаўшы самымі працяглымі ў гісторыі краіны.

Цяпер ва ўрад павінны ўвайсці правацэнтрысцкая Народная партыя, левацэнтрысцкія сацыял-дэмакраты і ліберальная партыя Neos. Канцлерам павінен стаць лідар ÖVP Крысціян Штокер.

Народная партыя і сацыял-дэмакраты раней уваходзілі ў кіроўныя кааліцыі, але цяпер яны маюць толькі мінімальную большасць у парламенце — 92 крэслы з 183. Neos атрымала 18 мандатаў і ніколі раней не ўваходзіла ў склад урада.

Урадавая праграма кааліцыі «заснаваная на кансэнсусе і прагматызме».

Кабінет павінен пачаць працу на наступным тыдні, але да гэтага кааліцыйнае пагадненне яшчэ павінны ўхваліць члены Neos: яны прагаласуюць у нядзелю.

Фармальны пераможца выбараў Герберт Кікль апынаецца, такім чынам, не пры ўладзе. Ён назваў саюз сваіх супернікаў «кааліцыяй няўдачнікаў» і запатрабаваў новых выбараў.

Каментары

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць